Гластанбэрскае абацтва

кляштар
Гластанбэрскае абацтва
Glastonbury Abbey
Рэшткі царквы Гластанбэрскага абацтва
Рэшткі царквы Гластанбэрскага абацтва
Краіна Вялікабрытанія
Месцазнаходжаньне Гластанбэры, Сомэрсэт, Ангельшчына
Каардынаты 51°8′44″ пн. ш. 2°42′52″ з. д. / 51.14556° пн. ш. 2.71444° з. д. / 51.14556; -2.71444Каардынаты: 51°8′44″ пн. ш. 2°42′52″ з. д. / 51.14556° пн. ш. 2.71444° з. д. / 51.14556; -2.71444
Канфэсія каталіцтва
Ордэнская прыналежнасьць Бэнэдыктынцы
Архітэктурны стыль раманскі стыль і гатычная архітэктура
Заснавальнік Кароль Інэ Ўэсэцкі
Дата заснаваньня 712
Дата скасаваньня 1539
Вядомыя насельнікі Сьвяты Данстан, Генры Блюаскі, Генры дэ Суалі, Саварык ФіцГельдэвін, Рычард Ўайтынг
Статус ахоўваецца дзяржавай
Сайт Афіцыйны сайт
Гластанбэрскае абацтва на мапе Вялікабрытаніі
Гластанбэрскае абацтва
Гластанбэрскае абацтва
Гластанбэрскае абацтва
Гластанбэрскае абацтва на Вікісховішчы

Гластанбэ́рскае аба́цтва (па-ангельску: Glastonbury Abbey) — колішні кляштар у Гластанбэры, Сомэрсэт, Ангельшчына. Рэшткі кляштару занесеныя ў сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны Вялікабрытаніі і адкрытыя для наведваньня.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Існуе сярэднявечнае паданьне, нібыта абацтва было заснаванае ў I стагодзьдзі адным з вучняў або прыхільнікаў Хрыста Язэпам з Арыматэі. Гэтая неверагодная легенда шчыльна зьвязаная яшчэ з адной вэрсіяй, прапанаванай паэтам Робэртам дэ Баронам у XII стагодзьдзі, нібыта тут знаходзіцца Авалён, месцазнаходжаньне Сьвятога Граалю і пахаваньня караля Артура[1].

Абацтва заснаванае брытамі на пачатку VII стагодзьдзя. Пасьля бітвы пад Пеонумам яно перайшло ў рукі саксонцаў.

У X стагодзьдзі гластанбэрскі абат сьвяты Данстан разбудаваў царкву і ўсталяваў у абацтве Статут сьвятога Бэнэдыкта[2].

Пасьля заваёвы Ангельшчыны нарманамі ў 1066 новы нарманскі абат Тэрстын заняўся дабудовай царквы. Аднак у 1077 року ён быў зьняты з пасады за забойствы манахаў, учыненыя ягонымі ўзброенымі слугамі непасрэдна ля алтару.

Кляштар быў значна пашкоджаны падчас пажару ў 1184 року[2]. Амаль неадкладна пачалася пабудова новае царквы, і ўжо ў 1186 адбылася кансэкрацыя Марыінскай капліцы(en)[3][4]. Набажэнствы ў рэкансэкраванай Вялікай царкве пачаліся на Раство 1213 року.

У XIV стагодзьдзі Гластанбэрскае абацтва саступала па заможнасьці і магутнасьці толькі Ўэстмінстэрскаму. Падчас вайны ружаў ягоныя ваколіцы былі абкружаныя мурамі дзеля аховы.

 
Магіла караля Артура

Падчас сэкулярызацыі Генрыха VIII абацтва было разрабаванае, апошні абат Рычард Ўайтынг у 1539 быў павешаны, выпатрашаны і чацьвяртаваны як здраднік[5]. Камяні і волава з руінаў абацтва былі расьцягнутыя на пабудову іншых будынкаў.

Да XIX стагодзьдзя мясьціна пераходзіла да розных уласьнікаў, якія таксама выкарыстоўвалі руіны як будаўнічы матэрыял і нават як каменаломню. Урэшце парлямэнцкі акт 1882 року спыніў далейшы заняпад і адкрыў шлях да першых археалягічных і гістарычных дасьледаваньняў абацтва[6].

У 1908 року рэшткі Гластанбэрскага абацтва былі набытыя дыяцэзіяй Бата і Ўэлса і з тае пары належаць царкве Ангельшчыны. З 1924 сюды ладзяцца пілігрымкі; набажэнствы ладзяцца ў англіканскай, каталіцкай і праваслаўнай традыцыях[7].

  1. ^ Ashe pp.83-90 and p.279
  2. ^ а б Monasticism (анг.) England in the Middle Ages Праверана 19 жніўня 2008 г. Архіўная копія ад 21 чэрвеня 2008 г.
  3. ^ Glastonbury Abbey (анг.) Cathedrals Plus. The Pilgrims Association. Праверана 19 жніўня 2008 г.
  4. ^ The Lady Chapel (анг.) Archaeology at Glastonbury Abbey on-line. Archeology Data Service. Праверана 27 жніўня 2011 г.
  5. ^ Gasquet, p.90
  6. ^ Carley, 1988, pp.169-175
  7. ^ Services & Pilgrimage (анг.). Glastonbury Abbey. Праверана 29 жніўня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гластанбэрскае абацтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў