Валадковічы
сям’я
Валадковічы, Валадкевічы — шляхецкі род гербу Радван зьменены.
Валадковічы лац. Vaładkovičy | |
Герб Радван
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Паходжаньне
рэдагавацьІмаверна, паходзяць ад Каспара Валадковіча, шляхціча Віленскага павету, сыны якога Марцін і Рыгор у 1567 ставілі ў войска Вялікага Княства Літоўскага двух конных ваяроў з маёнтку Геранёны Ашмянскага павету. Марцін Валадковіч згадваецца ў ліку шляхты Менскага павету[1]
Магчыма, да гэтага роду належалі Сенька з Амсьціслаўшчыны (кан. XV — пач. XVI стагодзьдзя), Рыгор з Полаччыны (1582) і іншыя[2].
Найбольш вядомыя з роду
рэдагаваць- Марцін Валадковіч (?—?), судзьдзя земскі менскі (1628)
- Марцін Казімер Валадковіч (?—?), гараднічы і падстароста менскі (1649)
- Крыштап Валадковіч (1600—1670), пісар земскі менскі, ваявода наваградзкі (1658)
- Фэліцыян Піліп Валадковіч (1697—1778), грэка-каталіцкі мітрапаліт кіеўскі (1762)
- Міхал Валадковіч (1735—1760), зямянін-самаўпраўца, прысуджаны дя сьмяротнага пакараньня за свае ўчынкі; упамінаецца ў шостай кнізе «Пана Тадэвуша»:
Пан Валадковіч зьдзекаваўся, і нямала.
Галерэя
рэдагаваць-
Дамінік Валадковіч
-
Юзэф Валадковіч
-
Каспар Валадковіч
-
Тэрэза Валадковіч
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Насевіч В. Валадковічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 205.
- ^ Насевіч В.. Валадковічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 380.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0