Чарлз (рака)
Чарлз (па-ангельску: Charles River) — рака ў штаце Масачусэтс.
Чарлз | |
Charles | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вышыня вытоку | 107 м |
Вусьце | Бостанская бухта[d] |
Краіны басэйну | Масачусэтс |
Вобласьці | Масачусэтс |
Даўжыня | 129 км |
Плошча басэйну | 798 км² |
Даўжыня ракі — 129 км, аднак уздоўж яе цячэньня знаходзяцца 22 населеныя пункты. Чарлз бярэ пачатак з возера Эха ў Гопкінтане і працякае ў паўночна-ўсходнім кірунку, калі ўпадае ў Бостанскую бухту. Рэчышча — даволі зьвілістае, у нізоўях падзяляе гарады Бостан і Кембрыдж.
Адны з самых прэстыжных унівэрсытэтаў краіны — Гарвардзкі, Бостанскі, Брэндзіса, а таксама Масачусэцкі тэхналягічны інстытут разьмешчаны на берагах Чарлзу.
Штогод у кастрычніку праводзіцца рэгата на рацэ Чарлз, самая буйная з двухдзённых у сьвеце, у якой удзельнічаюць каля 1700 лодак і больш за 8 тысяч спартсмэнаў. За спаборніцтвамі назіраюць да 300 тысяч гледачоў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧарлз (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў