Казань (аэрапорт)

міжнароднае лётнішча Расеі ў Татарстане

«Казань» — міжнародны аэрапорт Расеі, заснаваны ў верасьні 1979 году ў Лаішаўскім раёне Татарстану пад назвай «Казань-2».

«Казань»
тат. «Казан»
IATA: KZNICAO: УВКД[1]
Тэрмінал 1А аэравакзала (2014 год)
Тэрмінал 1А аэравакзала (2014 год)
Асноўнае
Тып аэрапортуцывільны
АбслугоўваеКазань
МесцазнаходжаньнеЛаішаўскі раён, Татарстан (Расея)
Адкрыты 15 верасьня 1979 (45 гадоў таму)
Вузел для «ПУТ Аэра» (Бугульма)
Пабудаваны 1972—1979 гады
Часавы пас маскоўскі (UTC+3)
Вышыня н. у. м. 126 м
Каардынаты 55°36′25″ пн. ш. 49°16′49″ у. д. / 55.60694° пн. ш. 49.28028° у. д. / 55.60694; 49.28028Каардынаты: 55°36′25″ пн. ш. 49°16′49″ у. д. / 55.60694° пн. ш. 49.28028° у. д. / 55.60694; 49.28028
Вэб-сайтkazan.aero
Мапы
Месцазнаходжаньне «Казань»
«Казань»
«Казань»
«Казань»
Узьлётна-пасадачныя палосы
Кірунак Даўжыня, м Пакрыцьцё
111°, 291° 3750 цэмэнтабэтон
11R/29R 3733 цэмэнтабэтон
Статыстыка (2022)
Пасажырапаток 4 018 000
Грузаперавозкі (2021), тонаў 5 755 000

На 2022 год паветраныя зносіны ажыцьцяўлялі з 80 гарадамі ўнутры Расеі і за мяжой. Узьлётна-пасадачная паласа (УПП) належала да клясы А, што дазваляла прымаць самалёты з найбольшай у сьвеце ўзьлётнай вагой. На лётнішчы налічвалася 9 рулёжных дарожак. Пэрон меў плошчу 16,4 га[2]. Месьціцца за 28 км на паўднёвы захад ад цэнтру Казані[1]. УПП мела даўжыню 3750 м і шырыню 45 м, магістральная рулёжная дарожка — 3733 м і 45 м. Сярод 9 рулёжных дарожак 7 мелі шырыню 23 м, а дзьве — 44 і 46 м. Пасажырскі пэрон меў 28 стаянак для самалётаў і плошчу 17,8 га, а грузавы — 13 стаянак і плошчу 12,8 га[3]. Лётнішча мела ўласную службу прыгатаваньня ежы для дастаўкі на борт самалётаў. Адпаведны цэх плошчай 0,8 га мог гатаваць да 400 порцыяў ежы за гадзіну. На 3-м паверсе тэрмінала 1 працавала страўня на 120 месцаў[4]. Авіяпаліва пастаўлялі 2 прадпрыемствы — «Татнафтаавіясэрвіс» (Лаішаўскі раён) і «Авіэйшн Ладжыстык Сэрвісэс» (Казань)[5]. «Джэт Порт Сэрвісэз» забясьпечвала прыбіраньне самалётаў, а тэхнічнае абслугоўваньне ажыцьцяўлялі 6 прадпрыемстваў — «Тулпар Тэхнік» (Стаўбішча, Лаішаўскі раён), «ПУТ Аэра» (Бугульма), «КАВА Авія» (Казанскі авіязавод, Казань), «ФЛ Тэхнік» (Вільня, Летува), «Аэрафлёт» (Масква) і «ПВ Тэхнік» (авіякампанія Паўночны вецер, Хімкі, Маскоўская вобласьць)[6].

Перавозкі людзей

рэдагаваць

На 2022 год свае прадстаўніцтвы ў Міжнародным лётнішчы «Казань» мелі 23 авіяперавозьнікі 7 краінаў:

 
Унутры тэрмінала 1А (2014 год)

У Міжнароднае лётнішча «Казань» 6 разоў за дзень езьдзіў электрацягнік з чыгуначнай станцыі «Казань-Пасажырская». Ад Усходняга аўтавакзала Казані да тэрміналаў 1 і 1А лётнішча з 6-й да 22-й гадзіны штодня ходзіць аўтобус № 197[8]. Залі прылёту месьціліся ў тэрміналах 1А, 1 і 2[9]. У тэрмінале 1А працавалі білетныя касы, якія знаходзіліся насупраць стоек рэгістрацыі на ўнутраныя рэйсы[10]. На 1-м паверсе тэрміналаў 1А і 1 аказвалі платныя паслугі пакаваньня багажу[11].

Грузаперавозкі

рэдагаваць
 
Чыгуначная станцыя лётнішча (2013 год)

На 2022 год паштова-грузавы тэрмінал Міжнароднага лётнішча «Казань» быў аснашчаны аўтамабільнымі і электроннымі вагамі, штабэлёрам і гідраўлічнымі цялежкамі. Маюцца цёплы склад, на экспарт грузы захоўваюцца пад мытным наглядам[12]. Лягістычны і інфармацыйна-прававы цэнтар «Паволжа» прапаноўваў паслугі склада плошчай 322 кв.м. Абсталяваньне склада ўлучала лядоўню на 19 кубамэтраў і рэнтгенатэлевізар, паддоны і стэлажы, дазымэтры і вагі з магчымасьцю ўзважваньня ад 10 да 2000 кг, вілачны пагрузчык грузабадымальнасьцю да 2,5 тонаў і рохлю[13]. Налічвалася 10 грузавых авіяперавозьнікаў: «Аэрасмарт» (Варонеж), «ГросАвіяКарго» (Казань), «Джэт Порт Сэрвісэз» (Стаўбішча, Лаішаўскі раён, Татарстан), «МэгаМар» (Стаўбішча), «С7 Карго» (Дамадзедава, Маскоўская вобласьць), «Справавыя лініі» (па-расейску: Деловые Линии), «Сторас» (Казань), «Авиасервис» (Казань), «ПСГ» ды «СДЭК»[14].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1972 годзе камандзір Казанскага аб’яднанага авіяатраду Ульфат Мустафін узначаліў будаўніцтва аэрапорта «Казань-2» (Татарская АССР) з узьлётнай паласой працягласьцю 2500 мэтраў[15]. У 1974 годзе яго замяніў Уладзімер Хусаінаў[16]. 15 верасьня 1979 году з аэрапорта выканалі 1-ы палёт на самалёце «Ту-134» у Сочы (Краснадарскі край). У лістападзе 1979 годзе на лётнішчы прынялі самалёты «Ту-154», «Ту-134», «Іл-18», «Ан-12», «Ан-24» і «Як-40». У 1982 годзе лётнішча абсталявалі для прыёму самалётаў «Іл-86». 1 лютага 1983 году Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (Канада) прызнала лётнішча «Казань-2» адпаведным нормам 1-й катэгорыі. 28 верасьня 1984 году лётнішча перайменавалі ў «Казань». 21 лютага 1986 году лётнішча атрымала статус міжнароднага. 1 траўня 1987 году «Барыспальскі аб'яднаны авіяатрад» (Украінская ССР) выканаў 1-ы міжнародны палёт у Бэрлін (Усходняя Нямеччына) на самалёце «Ту-154». У наступным сталі лётаць у Баўгарыю і Польшчу, Кітай і Турэччыну. 1 чэрвеня 1992 году лётнішча «Казань» вылучылі ў самастойнае прадпрыемства са складу «Авіялініяў Татарстану». 26 кастрычніка 1992 году «Авіялініі Татарстану» пачалі выконваць рэгулярныя міжнародныя палёты ў Стамбул (Турэччына). У сакавіку 1997 году «Люфтганза» (Нямеччына) адкрыла рэгулярныя палёты ў Франкфурт-на-Майне (зямля Гэсэн) на самалётах «А-319». 2 лістапада 1998 году лётнішча «Казань» пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства[17].

 
Узьлётна-пасадачная паласа (сакавік 2011 году)

1 лістапада 2002 году ўвялі ў дзеяньне для дзённых палётаў 2-ю ўзьлётна-пасадачную паласу (УПП). У 2003 годзе запусьцілі тэлефонную станцыю «Хайком». 1 чэрвеня 2004 году 2-ю УПП дапусьцілі да кругласодневых палётаў пасьля ўсталяваньня сьвятловыгнальных агнёў высокай інтэнсіўнасьці і мэтэаралягічнага абсталяваньня КРАМС-4. У 2005 годзе адкрылі справавы тэрмінал прапускной здольнасьцю ў 100 чалавек за гадзіну. 29 верасьня 2006 году прынялі найбольшы ў сьвеце транспартны самалёт Ан-225 «Мрыя» (Украіна)[17]. 24 лютага 2011 году Міністэрства транспарту Расеі зацьвердзіла Загадам № 63 пра тэхнічныя магчымасьці Міжнароднага лётнішча «Казань», паводле якога прапускная здольнасьць узьлётна-пасадачнай паласы складала 24 самалёты за гадзіну, а рулёжных дарожак — 25. Пры гэтым, пасажырскі пэрон мог прыняць да 18 самалётаў за гадзіну, авіятэхнічная база — 3, а грузавы пэрон — 1. Тэрміналы 1А, 1 і 2 аэравакзалу былі разьлічаныя на 600, 600 і 100 пасажыраў за гадзіну адпаведна. Пагатоў, тэрмінал 1А меў грузавы склад плошчай 1538 м² і прапускной здольнасьцю 15 тонаў за содні. Палівасховішча магло зьмяшчаць да 4000 тонаў, зь якіх за содні маглі выдаць 2000 тонаў авіяпаліва. Гэта дазваляла заправіць да 38 самалётаў за содні з выкарыстаньнем палівазапраўнікаў. Разьдзелачны цэх службы бартавога харчаваньня мог вырабляць да 2500 порцыяў за содні для дастаўкі пасажырам на самалёты[18]. 1 лістапада 2012 году ўвялі ў дзеяньне тэрмінал 1А з прапускной здольнасьцю ў 1,2 млн чалавек за год. У сакавіку 2013 году адчынілі вежу кантрольна-дыспэтчарскага пункту. У траўні 2013 году «Казанскі аэраэкспрэс» зьвязаў лётнішча з чыгуначным вакзалам «Казань» цягнікамі «Ластаўка». 20 чэрвеня 2013 году 1-ю ўзьлётна-пасадачную паласу адчынілі пасьля падаўжэньня да 3750 мэтраў, а 2-ю УПП зрабілі магістральнай рулёжнай дарожкай. 22 чэрвеня 2013 году пасьля разбудовы прапускную здольнасьць тэрмінала 1 павялічылі да 1,2 млн чалавек за год. 6 чэрвеня 2013 году ў дзень адкрыцьця 27-й Летняй Унівэрсыяды абслужылі 123 рэйсы[17].

У 2013 годзе Міжнароднае лётнішча «Казань» стала сябрам Міжнароднай рады лётнішчаў Эўропы (Бэльгія)[19]. У 2014 годзе ўкаранілі аўтаматызаваную сыстэму кіраваньня багажом. 19 жніўня 2015 году запусьцілі мабільны дастасунак для смартфонаў. 2 кастрычніка 2017 году пасажырапаток дасягнуў 2 млн чалавек ад пачатку году. 30 студзеня 2018 году запусьцілі службу паветранай дастаўкі «Пошту Расеі». У чэрвеня 2018 году падчас чэмпіянату сьвету па футболе абслужылі 415 000 пасажыраў і 4004 рэйсы з 22-х гарадоў у 4-х краінах Азіі, 10 краінах Эўропы і Калюмбіі. 11 сьнежня 2018 году пасажырапаток дасягнуў 3-х млн чалавек ад пачатку году. 31 траўня 2019 году расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў Указ № 246, якім надаў лётнішчу імя паэта Габдулы Тукая[17]. За 2019 год Міжнароднае лётнішча «Казань» абслужыла 3,47 млн пасажыраў[20]. У 2021 годзе лік палётаў вырас да 18 875, зь якіх 20 % прыпала на мясцовыя паветраныя лініі (МПЛ) Расеі. Пры гэтым, абслужылі 3,876 млн пасажыраў, зь якіх 27 % прыпала на МПЛ Расеі. Таксама перавезьлі 5,755 млн тонаў грузаў, у тым ліку паштовых. Сярод гэтых грузаў 55 % перавезьлі МПЛ Расеі[21].

  1. ^ а б Месцазнаходжаньне (рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
  2. ^ Авіяпрадпрыемствам (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  3. ^ Уласьцівасьці (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  4. ^ Кейтеринг (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). — Грамадзкае харчаваньне. Праверана 5 траўня 2022 г.
  5. ^ Пастаўнікі авіяпаліва (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  6. ^ Пастаўнікі лётнішча (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  7. ^ Прадстаўніцтвы авіяперавозьнікаў (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  8. ^ Як дабрацца да лётнішча (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  9. ^ Пасажырам і гасьцям (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  10. ^ Авія- і чыгуначныя касы (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  11. ^ Пакаваньне (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  12. ^ Грузавы тэрмінал (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  13. ^ Склад временного хранения (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  14. ^ Грузавыя агенты (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 7 лістапада 2023 г.
  15. ^ Саримова Л. (15 верасьня 2014) Сегодня международный аэропорт "Казань" празднует свой 35й день рождения (рас.). Новости Казани.
  16. ^ Камиль Исхаков: «Начиная с чистого поля, он провел всю работу до открытия аэропорта» (рас.). Бизнес Online (22 лютага 2017).
  17. ^ а б в г Гісторыя (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  18. ^ Тэхнічныя магчымасьці (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  19. ^ Міжнародная рада лётнішчаў Эўропы (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  20. ^ Лётнішча (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.
  21. ^ Паказьнікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці (рас.). Міжнароднае лётнішча «Казань» (2022). Праверана 5 траўня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць