Сургут
Сургут (па-расейску: Сургут, па-мансійску: Сәрханӆ) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Сургуцкага раёну Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Сургут зьяўляецца найбуйнейшым горадам акругі, адзін зь нямногіх расейскіх рэгіянальных гарадоў, які пераўзыходзяць адміністрацыйны цэнтар свайго суб’екта фэдэрацыі як паводле колькасьці насельніцтва, гэтак і прамысловым, эканамічным і турыстычным патэнцыялам.
Сургут | |||||
![]() | |||||
| |||||
Аўтаномная акруга: | Ханты-Мансійская | ||||
Плошча: | 212,92 км² | ||||
Насельніцтва: | 324 000[1] (2012) | ||||
Тэлефонны код: | +7 34662 | ||||
Паштовы індэкс: | 628400 | ||||
Аўтамабільны код: | 86 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 61°15′00″ пн. ш. 73°26′00″ у. д. / 61.25° пн. ш. 73.433333° у. д.Каардынаты: 61°15′00″ пн. ш. 73°26′00″ у. д. / 61.25° пн. ш. 73.433333° у. д. | ||||
Сургут на мапе Расеі ![]() ![]() Сургут | |||||
![]() |
Горад зьяўляецца важным чыгуначным і аўтатранспартным вузлом. Асновай эканомікі горада ёсьць кампанія ААТ «Сургутнефтегаз». У Сургуце працуюць адны з самых магутных электрастанцыяў сьвету ДРЭС-1 і ДРЭС-2.
Гісторыя рэдагаваць
Горад зьяўляецца адным з найстарэйшых сыбірскіх гарадоў. Заснаваны паводле загаду цара Фёдара Іванавіча, выдадзенага 19 лютага 1594 году ваяводзе князю Фёдару Барацінскаму.
Сургут у канцы XVI стагодзьдзя ўяўляў сабой невялікую крэпасьць з двума брамамі, чатырма глухімі й адной праезнай вежамі. У 1596 годзе ў месцы быў пабудаваны гасьціны двор. У XVII—XVIII стагодзьдзях Сургут быў адным з цэнтраў расейскага асваеньня Сыбіры.
Эканоміка рэдагаваць
Эканоміка гораду зьвязана са здабычай нафты й перапрацоўкай спадарожнага газу. Найбуйнейшымі нафтагазавымі кампаніямі, штаб-кватэры якіх грунтуюцца ў горадзе, ёсьць ААТ «Сургутнефтегаз», «Газпром трансгаз Сургут», як адна з асноўных складнікаў расейскага «Газпрому», і «Газпром Перапрацоўка».
Таксама ў горадзе разьмешчаныя дзьве буйныя электрастанцыі аб’яднанай энэргетычнай сыстэмы Ўрала, якія працуюць на спадарожным і прыродным газе.