Дзьмітры Камароўскі
Дзьмітры Камароўскі (нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 году, Баўбасаў, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі нападніка. У 2012 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[5]. На сёньня працуе галоўным трэнэрам «Іслачы».
Дзьмітры Камароўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 180 см[3] | |
Вага | 77 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2004 | БАТЭ | 24 (5) |
2005 | Тарпэда Масква | 1 (0) |
2006 | → Нафтан | 13 (6) |
2007 | Тарпэда Масква | 4 (0) |
2007—2009 | Нафтан | 64 (8) |
2010—2012 | Шахцёр Салігорск | 96 (25) |
2013 | Гомель | 11 (0) |
2013 | Ротар Валгаград | 14 (2) |
2014 | Гомель | 30 (7) |
2015 | Шахцёр Салігорск | 24 (5) |
2016 | Белшына | 10 (1) |
2016 | Іслач | 11 (3) |
2017 | Нэфтчы Фэргана[d] | 12 (2) |
2017—2021 | Іслач | 108 (33) |
Зборныя | ||
2003—2004 | Беларусь (да 19)[d] | 9 (0) |
2005—2009 | Беларусь (да 21) | 32 (6) |
2012 | Беларусь | 3 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2022— | Іслач |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзэрву[6]. Пачынаў сваю кар’еру ў камандзе БАТЭ ў 2002 годзе, у складзе якой выступаў да 2004 году, забіўшы 4 галы й аддаўшы 2 галявыя перадачы, што прынесла клюбу другое месца ў чэмпіянаце Беларусі[7]. 18 сьнежня 2004 году было пацьверджана, што Дзьмітры пераходзіць у маскоўскае «Тарпэда»[8], якое тады яшчэ выступала ў расейскай Прэм’ер-лізе.
Праз год ён зьбіраўся перайсьці ў КАМАЗ з Набярэжных Чаўноў на правах арэнды[9], аднак у клюбе выбухнуў скандал. Сяргей Цемрукоў, гулец клюбу, спрабаваў аднавіць сабе расейскае грамадзянства, з-за чаго КАМАЗ ня здолеў праглядаць замежнікаў[10]. У выніку Камароўскі вымушаны быў сысьці ў наваполацкі «Нафтан».
У 2010—2012 гадах выступаў за салігорскі «Шахцёр»[11]. У лютым 2013 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[12]. У чэрвені 2013 году перайшоў у расейскі клюб «Ротар» з Валгаграду[13]. У лістападзе 2013 году кантракт з «Ротарам» быў скасаваны і Камароўскі вярнуўся ў «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на тры гады[14]. У складзе «Гомля» пачаў выступаць на пазыцыі атакуючага паўабаронцы, таксама быў капітанам каманды. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[15]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў асноўным складзе ды выступаў пераважна на пазыцыі «пад нападнікам», дапамагаючы Мікалаю Янушу. Па заканчэньні сэзону 2015 году «Шахцёр», бачачы ў якасьці асноўнага атакуючага паўабаронцы Арцёма Старгародзкага, вырашыў не падаўжаць кантракт з Камароўскім, і той пакінуў клюб[16].
У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[17]. Быў трывалым гульцом асноўнага складу, але ў чэрвені 2016 году паводле пагадненьня бакоў кантракт з «Белшынай» быў ануляваны[18]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[19]. У складзе гэтай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе, выступаючы на пазыцыі нападніка або атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сэзону ў студзені 2017 году пакінуў клюб[20], але пазьней падтрымліваў форму з камандай[21]. У лютым перайшоў у клюб «Нэфтчы» з Фэрганы[22], але вярнуўся з Узбэкістану ўлетку, у ліпені далучыўшыся да «Іслачы»[23].
Дапамог «Іслачы» паводле вынікаў сэзону 2017 году захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У сэзоне 2018 году выйшаў у стартавым складзе ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, 2 сьнежня ў матчы апошняга туру аформіў хет-трык у браму магілёўскага «Дняпра», чым дапамог «Іслачы» атрымаць валявую перамогу зь лікам 3:2. У сэзоне 2019 году быў прызначаны капітанам каманды. У другой палове 2019 году амаль не гуляў праз траўмы. У лістападзе падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[24]. У 2020 годзе трывала зьяўляўся ў першай адзінаццатцы. У студзені 2021 году яшчэ падоўжыў пагадненьне з клюбам[25]. З жніўня па кастрычнік 2021 году не гуляў праз пашкоджаньні. Паводле вынікаў сэзону 2021 году быў прызнаны найлепшым гульцом каманды. У студзені 2022 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[26].
Міжнародная
рэдагавацьУ нацыянальную зборную Беларусі быў упершыню выкліканы ў лютым 2012 году[27]. Дэбютаваў за зборную ў матчы супраць зборнай Малдовы (0:0).
Трэнэрская праца
рэдагавацьУ сакавіку 2022 году далучыўся да трэнэрскага штабу «Іслачы»[28]. У сьнежні 2022 году пасьля сыходу Арцёма Радзькова стаў галоўным трэнэрам каманды[29]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году прывёў «Іслач» да найлепшага ў гісторыі чацьвертага месца ў чэмпіянаце Беларусі, пасьля чаго ў сьнежні таго ж году падоўжыў пагадненьне з клюбам[30] ды атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[31].
Дасягненьні
рэдагаваць- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003, 2004, 2010, 2011, 2012
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 5 |
Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 |
Іслач | 11 | 3 | ||
Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 2 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 30 | 8 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitri Komarovski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Dzmitry Kamarowski // FBref (мн.)
- ^ а б https://www.teams.by/-/player-59/
- ^ а б https://pressball.by/players/football/96/
- ^ Клуб бомбардиров. Ушел, но остался(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский: безоблачная осень
- ^ Футбол. Комаровский перешёл в московское «Торпедо»(недаступная спасылка). rbc.ru
- ^ «Торпедо» завершило оформление документов Комаровского. sovsport.ru
- ^ «Торпедо» отдаст Комаровского в аренду «КАМАЗу». kamdetal.ru
- ^ Комаровский не перейдет из «Торпедо» в «Камаз»(недаступная спасылка). sovsport.ru
- ^ «Сколотить» команду. champ.by
- ^ Дмитрий Комаровский перешел в «Гомель» (рас.)
- ^ Комаровский перешел в «Ротор» (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский подписал трехлетний контракт с «Гомелем» (рас.)
- ^ Комаровский подписал контракт с «Шахтером» (рас.)
- ^ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (рас.)
- ^ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с «Белшиной» (рас.)
- ^ Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули "Белшину" (рас.) Архіўная копія ад 2 лютага 2024 г.
- ^ Дмитрий Комаровский стал игроком «Ислочи» (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский покинул "Ислочь" (рас.)
- ^ Комаровский тренируется с «Ислочью» (рас.)
- ^ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского «Нефтчи» (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский подписал контракт с «Ислочью» (рас.)
- ^ Комаровский продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
- ^ Комаровский продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский принял решение завершить профессиональную карьеру (рас.)
- ^ Комаровский вместо Корниленко. bff.by
- ^ Комаровский вошел в тренерский штаб "Ислочи" (рас.)
- ^ Комаровский возглавил "Ислочь" (рас.)
- ^ Дмитрий Комаровский поставил подпись под новым соглашением с "Ислочью" (рас.)
- ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)