Зо́сін Малы́[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Зосін Малы ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Зосін Малы
трансьліт. Zosin Maly
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шчарчоўскі
Насельніцтва: 7 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225173[1]
СААТА: 1256889046
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′37″ пн. ш. 24°11′27″ у. д. / 52.46028° пн. ш. 24.19083° у. д. / 52.46028; 24.19083Каардынаты: 52°27′37″ пн. ш. 24°11′27″ у. д. / 52.46028° пн. ш. 24.19083° у. д. / 52.46028; 24.19083
Зосін Малы на мапе Беларусі ±
Зосін Малы
Зосін Малы
Зосін Малы
Зосін Малы
Зосін Малы
Зосін Малы

Гісторыя

рэдагаваць

За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, маёнтак на 380 дзесяцін Леванчука і іншых[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 83 жыхары.

За польскім часам — фальварак у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 71 жыхар, 14 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, пераўтвораная ў вёску Зосін Малы. З 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 98 жыхароў (перапіс); 1999 год — 19 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 13 жыхароў, 10 гаспадарак; 2005 год — 11 жыхароў, 8 двароў[5]; 2010 год — 7 жыхароў

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільная дарога Н547 ШчарбыАляксандраўка[6].

  1. ^ Алфавитный список улиц по Зосин Малый (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
  3. ^ Zosin (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 662
  4. ^ Zosin, фальварак. Radzima.net. Праверана 7 красавіка 2012 г.
  5. ^ Зосін Малы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 508
  6. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 7 красавіка 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць