Зо́сін Вялі́кі[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Зосін Вялікі ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 29 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 44 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Зосін Вялікі
трансьліт. Zosin Vialiki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шчарчоўскі
Насельніцтва: 12 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225173[1]
СААТА: 1256889041
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°26′53″ пн. ш. 24°12′4″ у. д. / 52.44806° пн. ш. 24.20111° у. д. / 52.44806; 24.20111Каардынаты: 52°26′53″ пн. ш. 24°12′4″ у. д. / 52.44806° пн. ш. 24.20111° у. д. / 52.44806; 24.20111
Зосін Вялікі на мапе Беларусі ±
Зосін Вялікі
Зосін Вялікі
Зосін Вялікі
Зосін Вялікі
Зосін Вялікі
Зосін Вялікі

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 501 дзесяціна[3]. Паводле перапісу 1897 року 227 жыхароў, 32 двары. На пачатку XX стагодзьдзя 243 жыхары.

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 134 жыхары, 41 двор.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 191 жыхар (перапіс); 1970 год — 143 жыхары; 1999 год — 46 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 40 жыхароў, 18 гаспадарак; 2005 год — 33 жыхары, 15 двароў[5]; 2010 год — 12 жыхароў

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільная дарога Н547 ШчарбыАляксандраўка[6].

  1. ^ Алфавитный список улиц по Зосин Большой (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
  3. ^ Zosin (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 662
  4. ^ Zosin, вёска. Radzima.net. Праверана 7 красавіка 2012 г.
  5. ^ Зосін Вялікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 507
  6. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 7 красавіка 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць