Зацітава Слабада
Заці́тава Слабада́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Зацітава Слабада | |
трансьліт. Zacitava Slabada | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пухавіцкі |
Насельніцтва: | 414 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222832 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°30′57″ пн. ш. 28°15′59″ у. д. / 53.51583° пн. ш. 28.26639° у. д.Каардынаты: 53°30′57″ пн. ш. 28°15′59″ у. д. / 53.51583° пн. ш. 28.26639° у. д. |
± Зацітава Слабада |
Размешчана пры ўпадзенні ракі Цітаўка ў Свіслач за 11 кілямэтраў Мар’інай Горкі, 74 км ад Менску, 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, каля шашы Менск — Бабруйск[2].
Гісторыя
рэдагавацьПершыя згадкі ў 1623 годзе. У 1779 годзе ў вёсцы было 28 двароў[3].
У пачатку ХХ ст. вёска ў Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала прыпісная царква, хлебазапасны магазын.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 31 ліпеня 1920 году ў БССР. У 1924—1925 гадах цэнтар Слабадзкога сельсавету. На 1933 г. былі калгасы «Пуцілавец» і «Кастрычнік», працавалі 2 кузьні, воўначёска.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Напрыканцы 1950-х у вёсцы здымалі мастацкі фільм «Строгая жанчына».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 год — 70 двароў, 369 жыхароў
- пачатак XX ст. — 87 двароў, 528 жыхароў
- 1917 год — 104 двары, 531 жыхар
- 1971 год — 170 двароў, 511 жыхароў
- 1997 год — 183 двары, 519 жыхароў
- 2002 год — 179 двароў, 517 жыхароў
- 2009 год — 414 чалавекі[4]
Асобы
рэдагаваць- Алесь Карлюкевіч — беларускі краязнавец, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны дзяяч, міністар інфармацыі Беларусі (з 2017). Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 2022).
- Мікалай Сьвірыдаў — кандыдат сельскагаспадарчых навук (1985).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
- ^ Алесь Карлюкевіч (2009-06-6) За Титовкою — Слобода. Беларусь сегодня.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
Літаратура
рэдагаваць- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 ас. — ISBN 978-985-508-174-7 (рас.)
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мн. : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Карлюкевіч А. М. За Цітаўкаю — Слабада: Краязнаўчы нарыс. — Мн., Пейто, 1997. С. 40
- Карлюкевіч А. М. Зацітава Слабада: краязнаўчы нарыс. Выд. 2-е, дап. і дапрац.. — Мн., Выдавец Зміцер Колас, 2007. С. 59