Палітык

асоба, якая займаецца палітыкай
(Перанакіравана з «Дзяржаўны дзяяч»)

Палі́тык — асоба, якая прафэсійна займаецца палітычнай дзейнасьцю. Як правіла, у цяперашні час палітыкі абіраюцца насельніцтвам, у адрозьненьне ад назначаных зьверху службоўцаў.

Палітыкі могуць прыналежаць да выканаўчай улады (асабліва вышэйшая службовая асоба, напрыклад, прэзыдэнт або мэр), большасьць прыналежыць да заканадаўчай улады (чальцы парлямэнтаў, гарадзкіх радаў).

Абіраныя палітыкі звычайна праводзяць перадвыбарныя кампаніі з мэтай пераканаць выбарнікаў аддаць за іх свае галасы. Як правіла, палітыкі прыналежаць да палітычных партыяў, але існуюць і незалежныя палітыкі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць