Застарыньне (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Застары́ньне[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Відароўцы. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 40 км на паўночны захад ад Баранавічаў і за 12 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы[3].

Застарыньне
лац. Zastaryńnie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Пачапаўскі
Насельніцтва: 243 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225344[1]
СААТА: 1204883056
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′8″ пн. ш. 25°50′39″ у. д. / 53.33556° пн. ш. 25.84417° у. д. / 53.33556; 25.84417Каардынаты: 53°20′8″ пн. ш. 25°50′39″ у. д. / 53.33556° пн. ш. 25.84417° у. д. / 53.33556; 25.84417
Застарыньне на мапе Беларусі ±
Застарыньне
Застарыньне
Застарыньне
Застарыньне
Застарыньне
Застарыньне

Гісторыя

рэдагаваць

На 1909 год Застарыньне ўваходзіла ў склад Пачапаўскай воласьці Наваградзкага павету (Менская губэрня).

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Застарыньне абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Застарыньне апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пачапаўскай гміне Наваградзкага павету (Палескае ваяводзтва).

У 1939 годзе Застарыньне ўвайшло ў БССР, з 15 студзеня 1940 году ў складзе Гарадзішчанскага раёну Баранавіцкай вобласьці. 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам Застарынскага сельсавету.

У нямецка-савецкую вайну пры канцы чэрвеня 1941 году патрапіла пад нямецкую акупацыю[3]. 1 траўня 1943 году савецкія партызаны з атрада імя Суворава правялі ў Застарыньні сход. У вёсцы заначавала каля 15 партызанаў. 2 траўня 1943 году нямецкія карнікі з 57-га батальёна спалілі і расстралялі з кулямётаў 387 вяскоўцаў, зь якіх 70 дзяцей. Па 15-20 чалавек зганялі ў дамы, якія падвапльвалі. Агулам спалілі 108 двароў. 9 ліпеня 1944 году вёску занялі савецкія войскі.

Па вайне вёску адрадзілі. У Застарыньні разьмясьцілі цэнтар саўгасу[5]. Ад 8 студзеня 1954 году Застарыньне ўвайшло ў склад Берасьцейскай вобласьці. Ад 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. 16 ліпеня 1956 году вёска перастала быць цэнтрам сельсавету. У 1998 годзе працавалі бібліятэка, крама, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт і сярэдняя школа[3]. На 2013 год дзейнічала базавая школа[5].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 402 жыхары і 74 двары; 1921 год — 260 жыхароў і 42 дамы; 1940 год — 412 жыхароў і 115 гаспадарак; 1959 год — 392 жыхары; 1998 год — 315 жыхароў і 78 двароў[3]; 1999 год — 325 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 304 жыхары і 117 гаспадарак; 2010 год — 243 чалавекі

Інфраструктура

рэдагаваць

На 2019 год працавалі бібліятэка, крама, аддзяленьне сувязі «Белпошта» (Палявая вул.), фэльчарска-акушэрскі пункт і базавая школа[5]. Таксама ў вёсцы месьціліся брацкая магіла партызанаў і магіла ахвяраў фашызму[3].

  1. ^ Баранавіцкі раён // УП «Белпошта», 2019 г. Праверана 20 лістапада 2019 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 74.
  3. ^ а б в г д Дулеба Г. Баранавіцкі раён (Застарыньне) // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 3, кн. 1. Берасьцейская вобласьць. — С. 46. — 528 с. — 4000 ас. — ISBN 985-11-0373-X
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ а б в Сьвятлана Яскевіч. Застарынская «рана» // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2013. — № 204 (27569). — С. 4. — ISSN 1990-763x.