Зазер’е (Менская вобласьць)

вёска ў Менскай вобласьці Беларусі

Зазе́р’е[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету.

Зазер’е
трансьліт. Zazierje
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Голацкі
Насельніцтва: 918 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222842
СААТА: 6244848051
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°39′40.5″ пн. ш. 27°48′4.1″ у. д. / 53.66125° пн. ш. 27.801139° у. д. / 53.66125; 27.801139Каардынаты: 53°39′40.5″ пн. ш. 27°48′4.1″ у. д. / 53.66125° пн. ш. 27.801139° у. д. / 53.66125; 27.801139
Зазер’е на мапе Беларусі ±
Зазер’е
Зазер’е
Зазер’е
Зазер’е
Зазер’е
Зазер’е
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

За 44 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Мар’іна Горка, 4 ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі МенскАсіповічы. Разьмешчана на аўтамабільнай дарозе Н9354, каля ракі Свіслач.

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з канца 16 стагодзьдзя у складзе Менскага павету ВКЛ.

Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расейскай імпэрыі. У 19 — пач. 20ст. пасяленьне было вядома як сяло Пярэжырскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Уластнасьць роду Ваньковічаў. Антон Ваньковіч атрымаў у спадчыну бацькоўскі маёнтак Зазер’е.

На 1886 год сяло было вядомае пад назвай Завозеры, працавала праваслаўная царква, царкоўна прыхадзкая школа, пры царкве — папячыцельства. Праваслаўны прыход налічваў каля 960 вернікаў. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 90 вучняў, працавала 2 настаўнікі. У 1929 годзе створаны калгас «Барацьба», працавала кузьня, вадзяны млын з лесапілкай, сталярная майстэрня, сыраварня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1805 год — 989 душ
  • 1812 год — 406 душ
  • 1886 год — 57 двароў, 476 жыхароў. Маёнтак 6 двароў, 156 жыхароў
  • 1897 год — у маёнтку 10 двароў, душ м.п. — 52, душ ж.п. — 37. У сяле 101 двор, душ м.п. — 316, душ ж.п. — 325
  • 1917 год — 131 двор, 821 жыхар. Маёнтак 314 жыхароў
  • 1971 год — 204 двары, 684 жыхары
  • 2002 год — 314 двароў, 929 жыхароў
  • 2009 год — 918 чалавек[3]

Славутасьці

рэдагаваць
 
Маёнтак Ваньковічаў
  • Гаспадарчы двор
  • Маёнтак «Зазер’е», цяпер у будынку знаходзіцца школа.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Эканоміка

рэдагаваць
  • У вёсцы дзейнічаюць ДП "Экспэрымэнтальная база «Зазер’е»[4], конна-спартыўны клуб імя Дзяменцьева «Зазер’е»[5]
  • 2 крамы
  • Дом быту
  • Аддзяленьне сувязі
  • Сталовая

Адукацыя

рэдагаваць
  • Зазерская сярэдняя школа
  • Конна-спартыўная школа
  • Дзіцячыя яслі-сад

Культура

рэдагаваць
  • Дом культуры
  • Бібліятэка

Мэдыцына

рэдагаваць
  • Бальніца
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
  4. ^ Сайт навукова-практычнага цэнтру НАН Беларусі па мэханізацыі сельскай гаспадаркі Архівавана 7 сакавіка 2011.  (рас.)
  5. ^ КСК имени Дементьева «Зазерье» Архівавана 8 ліпеня 2013.  (рас.)