Ваньковічы
Ваньковічы — старажытны беларускі[1] шляхецкі род гербу Ліс.
Ваньковічы лац. Vańkovičy | |
Герб Ліс
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
У час перапісу 1917 году найбагацейшы на той час прадстаўнік роду Леў Ваньковіч назваў сябе беларусам паводле нацыянальнасьці[2].
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўпамінаюцца ў 1499 року. Сталая генэалёгія роду вядзецца з XVI стагодзьдзя, калі мелі маёнткі ў Наваградзкім павеце і каля Вялейкі.
Спавядалі праваслаўе, з пачатку XVII стагодзьдзя — у каталіцтве.
У XIX—XX стагодзьдзях валодалі вёскамі Калюжыца, Волма, Дзевялтова ды іншымі ў Ігуменскім павеце. Займалі пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага, былі дэпутатамі соймаў і Галоўнага Трыбуналу, абіраліся ў органы дваранскага самакіраваньня Расейскай імпэрыі. Герб роду зьмяшчаецца ў «Аршанскім гербары(ru)» (Віцебск, 1900).
Найбольш вядомыя з роду
рэдагаваць- Тэадор Антоні Ваньковіч (? — па 1709) — кашталян менскі ў 1709
- Валенці Ваньковіч (1800—1842) — мастак-жывапісец
- Ян Эдвард Ваньковіч (1838—1899) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864.
Галерэя
рэдагаваць-
Антоні Ваньковіч
-
Ганна Ваньковіч (з Солтанаў)
-
Міхал Ваньковіч
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грыцкевіч А. Ваньковічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 219.
- ^ Абламейка С. У 1917 годзе нашчадак Рурыка і іншыя магнаты Меншчыны абвясьцілі сябе беларусамі, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0