Дукшты

места ў Ігналінскім раёне Летувы

Ду́кшты (лет. Dūkštas) — места ў Летуве, каля возера Дукштаў. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва на 2020 год — 737 чалавек. Знаходзяцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзьвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагіню, Езяросы.

Дукшты
лац. Dukšty
лет. Dūkštas
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі
Герб Дукштаў


Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва: 737 чал. (2020)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-30042
Геаграфічныя каардынаты: 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д. / 55.51667; 26.31667Каардынаты: 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д. / 55.51667; 26.31667
Дукшты на мапе Летувы
Дукшты
Дукшты
Дукшты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Тапонім Дукшты ўтварыўся ад возера Дукштаў[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Дукшты ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як уладаньне Гедройцаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1573 годзе Дукшты перайшлі да Рудамінаў-Дусяцкіх. У 1601 годзе Ян Рудаміна-Дусяцкі фундаваў тут драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дукшты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе яны перайшлі да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 годзе маёнтак перайшоў да Занаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дукшты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Дукшты Летуве. 28 сьнежня 1956 году яны атрымалі статус места.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 73 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 726 чал.; 1921 год — 1076 чал.; 1959 год — 1968 чал.; 1970 год — 1444 чал.; 1974 год — 1500 чал.; 1979 год — 1633 чал.; 1985 год — 1600 чал.; 1989 год — 1193 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1070 чал.; 2010 год — 923 чал.; 2020 год — 737 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1871; Мураўёўкі)
  1. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 95.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Wejssenhof J., Łopaciński A. Dukszty (2) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 213.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць