Багуцічы

беларуская вёска

Багу́цічы[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў. Уваходзяць у склад Рамязоўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 319 чал. (2004). Знаходзяцца за 8 км на поўдзень ад Ельску, за 186 км ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Каленкавічы — Оўруч. Злучаюцца аўтамабільнай дарогай зь вёскай Вішанькі і далей — зь местам Ельск.

Багуцічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Рамязоўскі
Насельніцтва: 319 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2354
Паштовы індэкс: 247836
СААТА: 3214824003
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′0″ пн. ш. 29°6′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 29.1° у. д. / 51.75; 29.1Каардынаты: 51°45′0″ пн. ш. 29°6′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 29.1° у. д. / 51.75; 29.1
Багуцічы на мапе Беларусі ±
Багуцічы
Багуцічы
Багуцічы
Багуцічы
Багуцічы
Багуцічы

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Багуцічы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва. Мясьціна знаходзілася ў дзяржаўным скарбе.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Багуцічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1873 за 2 км ад вёскі пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Каленкавічы — Оўруч. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Багуцічах працавалі школа граматы і крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці. У 1909 тут адкрылася школа.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць