Гражына (паэма)
«Гражы́на» (па-польску: Grażyna. Powieść litewska) — клясыцысцкая[1][2][3] эпічная паэма Адама Міцкевіча, упершыню выдадзеня ў другім томе Паэзіяў (па-польску: Poezyj) у 1823 годзе; часьцяком твор азначаецца таксама як вершаваная раман[3].
Гражына | |
Grażyna. Powieść litewska | |
Жанр: | эпічная паэма |
---|---|
Аўтар: | Адам Міцкевіч |
Мова арыгіналу: | польская мова |
Публікацыя: | 1823 год |
Выдавецтва: | Юзэф Завадзкі |
Фабула «Гражыны», з пункту гледжаньня тэматыкі й гістарычных рэаліяў, роднасная Конраду Валенроду, выдадзенаму на пяць гадоў пазьней. Твор заснаваны на матыве, узятым зь «Іліяды» Гамэра: Ахілес — прататып раззлаванай Літаворы, а Гражына — Патрокла. Тэмай твора зьяўляецца мужны ўчынак «жанчыны абаяльнасьцю, героем духам»[4], зроблены на імя перавагі агульнага над індывідуальным[1], і трагічная гісторыя шлюбу Гражыны й Літавора. Гражына таксама закранае праблему «памяці пра мінуўшчыны й традыцыі»[1], якая набліжае раман да другой часткі «Дзядоў»[1].
Стварэньне «Гражыны» непасрэдна зьвязанае з ростам папулярнасьці эпасаў у стылі Таркваты Тасы[5] ў першай палове XIX стагодзьдзя і з дбайным вывучэньнем аўтарам звычаяў і традыцыяў язычніцкай Літвы (асабліва яго роднага Наваградку)[1], што робіць твор своеасаблівай «археалягічнай паэмай»[1]. Больш за тое, форма твора стылізаваная на манэр старапольскае мовы.
Гражына і зьместам, і формай, якая нагадвае XVI стагодзьдзе, становіцца своеасаблівым працягам раману «Жывілы» (1819), напісанага раней Міцкевічам[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д е ё Adam Mickiewicz. „Grażyna”. W: Witkowska, Alina ; Przybylski, Ryszard: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo PWN, 2003, s. 257. ISBN 83-01-13848-3.
- ^ Jastrun, Mieczysław: Mickiewicz. Kraków: Polski Instytut Wydawniczy, 1952, s. 98.
- ^ а б [Od redakcji]. W: Powieści poetyckie. Warszawa: Czytelnik, 1973, s. 242.
- ^ Adam Mickiewicz. „Grażyna”. W: Witkowska, Alina ; Przybylski, Ryszard: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo PWN, 2003, s. 258. ISBN 83-01-13848-3.
- ^ [Od redakcji]. W: Powieści poetyckie. Warszawa: Czytelnik, 1973, s. 241.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |