Дзьмітры Рэкіш
Дзьмітры Рэкіш (нарадзіўся 14 верасьня 1988 году, Бабруйск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клюбу «Гурыя».
Дзьмітры Рэкіш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 верасьня 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 78 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2007 | Дынама Менск | 13 (0) |
2008 | Савіт Магілёў | 26 (4) |
2009—2011 | Дынама Менск | 41 (6) |
2011 | → Палёнія Варшава | 0 (0) |
2012 | Тарпэда-БелАЗ | 15 (0) |
2013 | Нёман Горадня | 17 (1) |
2013 | Тршынец[d] | 5 (1) |
2014 | Нёман Горадня | 20 (3) |
2015 | Каўна Жальгірыс | 35 (11) |
2016 | Рытэрай | 12 (2) |
2016—2017 | Тарпэда-БелАЗ | 42 (7) |
2018 | Факел | 8 (0) |
2018 | Пэрсыкабо-1973[d] | 12 (3) |
2019 | Іслач | 22 (1) |
2020 | Белшына | 24 (6) |
2021 | Тарпэда Кутаісі | 35 (4) |
2022 | Самтрэдыя | 14 (0) |
2022 | Тэлаві[d] | 6 (0) |
2023 | Гурыя Ланчхуці | 11 (3) |
Зборныя | ||
2005—2006 | Беларусь (да 19)[d] | 5 (1) |
2008—2011 | Беларусь (да 21) | 27 (8) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец СДЮШАР №5 гораду Бабруйск. У 2004 годзе ўвайшоў у склад менскага «Дынама». 3 2010 году стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 году, пакінуўшы менскае «Дынама»[3], знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары»[4], але з-за зьмены трэнэра ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама гульцом цікавілася «Кубань», але 21 лютага Зьміцер падпісаў арэнднае пагадненьне з варшаўскай «Палёніяй» да чэрвеня 2011 году з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасьні спрабаваў працаўладкавацца ў чэскім клюбе «Славацка»[5]. 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненьне зь менскім «Дынама» й стаў вольным агентам[6].
У лістападзе нямецкі клюб Другой Бундэсьлігі «Фартуна» (Дусэльдорф) запрашаў Рэкіша на прагляд[7]. Таксама ў зімовае міжсэзоньне пабываў у разьмяшчэньні «Бунэдкору», агдамскага «Карабаху» й «Гомелю».
15 сакавіка 2012 падпісаў гадавы кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[8], але ў кастрычніку таго ж году кантракт быў скасаваны паводле пагадненьня бакоў[9]. У сакавіку 2013 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[10], а ў канцы ліпеня 2013 году кантракт быў скасаваны па ўзаемнай дамоўленасьці[11]. З кастрычніку 2013 году гулец чэскага клюбу «Тршынец»[12]. У лютым 2014 году ізноў падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[13], які быў скасаваны ў кастрычніку 2014 году[14]. З сакавіка 2015 году выступае за летувіскі клюб «Сьпірыс» з Коўна[15]. У сакавіку 2016 году перайшоў у клюб «Трокі»[16]. У жніўні 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[17]. У лютым 2018 году перайшоў у расейскі клюб «Факел»[18]. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з інданэзійскім клюбам ПС ТІРА[19]. У сакавіку 2019 году перайшоў у клюб «Іслач»[20]. У складзе «Іслачы» пачаў пераважна выходзіць на замену. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў каманду[21].
У пачатку 2020 году некаторы час трэнаваўся з чысьцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[22]. Спачатку выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным зь лідэраў, хоць і ня выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў бабруйскі клюб[23]. У лютым 2021 году быў прадстаўлены ў якасьці гульца кутаіскага «Тарпэда»[24]. Гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У лютым 2022 году перабраўся ў «Самтрэдыю» з другога грузінскага дывізіёну[25], у кастрычніку ўжо зноў гуляў у Эраўнулі лізе ў складзе «Тэлаві»[26], які пакінуў у студзені 2023 году[27]. Сэзон 2023 году пачаў у складзе «Гурыі»[28].
Міжнародная
рэдагавацьГуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў. 11 жніўня 2010 году ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году супраць зборнай Аўстрыі выйшаў на замену на 73-й хвіліне і адзначыўся дублем на 75-й і 90--й хвіліны[29], што дапамагло беларускай камандзе выраўняць лік (3:3). Дзякуючы гэтаму, Беларусь трапіла ў фінальную частку чэмпіянату, дзе Рэкіш выходзіў на замену ў чатырох матчах.
Дасягненьні
рэдагаваць- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Бронзавы прызэр моладзевага чэмпіянату Эўропы: 2011
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 2 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 27 | 5 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitri Rekish // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://teams.by/dmitry-rekish/player-265/
- ^ Дмитрий Рекиш покидает минское «Динамо». champ.by
- ^ Рекиш отправился в «Амкар»(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
- ^ Рекиш так и не перешел в «Словацко». football.by
- ^ Дмитрий Рекиш стал свободным агентом. sportpress.by
- ^ Дмитрий Рекиш вернулся с просмотра в «Фортуне». cissoccer.com
- ^ Дмитрий Рекиш и Паскаль Менди перешли в жодинское «Торпедо-БелАЗ». football.by
- ^ Дмитрий Рекиш покинул жодинское «Торпедо» (рас.)
- ^ Дмитрий Рекиш стал игроком «Немана» (рас.)
- ^ Дмитрий Рекиш покинул «Неман» (рас.)
- ^ Дмитрий Рекиш перешел в состав чешского клуба «Тршинец» (рас.)
- ^ Рекиш подписал контракт с «Неманом», Зубович перешел в гродненский клуб на правах аренды (рас.)
- ^ Гродненский «Неман» расстался с четырьмя игроками (рас.)
- ^ Дмитрий Рекиш перешел в литовский «Спирис» (рас.)
- ^ Дмитрий Рекиш стал игроком литовского «Тракая» (рас.)
- ^ «Торпедо-БелАЗ» объявило о подписании контракта с Рекишем (рас.)
- ^ Дмитрий Рекиш перешел в стан аутсайдера российской ФНЛ (рас.)
- ^ Дмитрий Рекиш продолжит карьеру в индонезийском ТНИ (рас.)
- ^ «Ислочь» подписала контракт с Рекишем (рас.)
- ^ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" Архівавана 13 снежня 2019.. pressball.by.
- ^ Рекиш перешел в "Белшину". football.by.
- ^ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины". football.by.
- ^ Дмитрий Рекиш перешел в "Торпедо" Кутаиси. football.by.
- ^ Рекиш перешел в клуб второго грузинского дивизиона. football.by.
- ^ Дмитрий Рекиш вернулся в сильнейший дивизион Грузии. football.by.
- ^ Футбол. Дмитрий Рекиш покинул "Телави" (рас.) Праверана 2023-01-23 г. Архіўная копія ад 23 студзеня 2023 г.
- ^ Дмитрий Рекиш забил за "Гурию" в грузинском Д2 (рас.) Праверана 2023-04-07 г.
- ^ Пратакол матча Аўстрыя - Беларусь. football.by
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце 90minut.pl (пол.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball