Славацка Угерске-Градышцэ

чэскі футбольны клюб з Угерске-Градышцэ

«Славацка» (па-чэску: Slovácko) — чэскі футбольны клюб з гораду Угерске-Градышцэ. Заснаваны ў 1927 годзе. Уладальнік Кубка Чэхіі, які каманда здабыла ў 2022 годзу.

Славацка
Поўная назва 1. FC Slovácko a.s.
Заснаваны 1927
Горад Угерске-Градышцэ, Чэхія
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 8121
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcslovacko.cz(чэс.)

Гісторыя Рэдагаваць

Клюб паўстаў у 1927 годзе пад назвай «Старэ Места» і доўгі час гуляў выключна ў найніжэйшых узроўнях чэмпіянатаў Чэхаславаччыны, а потым Чэхіі.

У сэзоне 1996—1997 гадоў «Старэ Места» атрымала перамогу ў Мараўска-сылескай футбольнай лізе, дзякуючы чаму прасунулася ў Другую лігу[1]. Правёўшы там некалькі сэзонаў у 2000 годзе клюб атрымаў права на ўдзел у Першай лізе[2]. Гэтак XXI стагодзьдзе адзначылася для клюбу месцам у найвышэйшым дывізіёне, упершыню ў каманднай гісторыі[3]. У тым жа 2000 годзе клюб аб’яднаўся з «Славацка-Славіяй», у выніку чаго паўстаў клюб «Сынат»[3]. У хуткім часе клюб здабыў права ўдзелу ў эўракубках, гэтак у 2001 годзе чэскія футблісты прасунуліся ў трэці раўнд Кубка Інтэртота, выбіўшы румынскую «Ўнівэрсытацю», але атрымалі паразу ад францускага «Рэну». Улетку 2004 году клюб зьмяніў назоў на «Славацка»[4]. У розыгрышу Кубка Чэхіі 2004—2005 гадоў «Славацка» прасунулася да фіналу, але там было пераможанае востраўскім «Банікам» зь лікам 2:1.

Склад Рэдагаваць

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Абучы Ануога 2004
3   Аб Міхал Кадлец (капітан) 1984
4   Аб Ярамір Срубэк 2000
5   Аб Томаш Бржэчка 1994
6   Аб Станіслаў Гофман 1990
7   ПА Даніель Гольцэр 1995
8   ПА Алеш Кочы 2002
9   Нап Філіп Вэхэта 2003
10   ПА Міхал Траўнік 1994
11   ПА Мілан Пэтржэла 1983
13   ПА Міхал Кагут 2000
14   Аб Мэрчас Даскі 1999
15   Нап Патрык Бранднэр 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17   Нап Ондржэй Мігалік 1997
18   ПА Кім Сын-Бін 2000
19   Аб Ян Калабішка 1986
20   ПА Марэк Гаўлік 1995
21   ПА Мацей Валэнта (ар. Славія) 2000
22   Нап Рыджына Сысылія 1994
23   Аб Пэтар Райнбэрк 1989
24   ПА Павэл Юрашка 2001
28   ПА Уласьціміл Данічак 1991
29   Бр Мілан Гэча 1991
30   Бр Томаш Фрыштак 1987
99   Нап Уласі Сіняўскі 1996
  Аб Алдэн Шувалія 2002

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ «Czech Republic 1996/97». RSSSF.
  2. ^ «Fotbalisté Synotu postupují do první ligy». iDNES.
  3. ^ а б Jeřábek, Luboš (2007). «Český a československý fotbal — lexikon osobností a klubů». Prague, Czech Republic: Grada Publishing. — С. 184. — ISBN 978-80-247-1656-5.
  4. ^ «Vazba Synot — Slovácko zůstává pevná». iDNES.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць