Фартуна Дусэльдорф

нямецкі футбольны клюб

«Фартуна» (па-нямецку: Fortuna) — нямецкі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Дусэльдорфе, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, у цяперашні час гуляе ў Бундэсьлізе, першым дывізіёне нямецкай футбольнай сыстэмы лігаў. Клюб быў заснаваны ў 1895 годзе й увайшоў у лігу ў 1913 годзе, дзе яны былі неад’емнай часткай найвышэйшага дывізіёну з пачатку 1920-х гадоў да стварэньня агульнанацыянальнай лігі ў 1963 годзе, дзе яны прынялі ўдзел у 22 сэзонах паміж 1966 і 1997 гадамі.

Фартуна Дусэльдорф
Fortuna Düsseldorf.svg
Поўная назва Düsseldorfer Turn- und Sportverein Fortuna 1895 e.V.
Заснаваны 5 траўня 1895
Горад Дусэльдорф, Нямеччына
Стадыён Эспрыт Арэна
Умяшчальнасьць: 54 600
Галоўны трэнэр Увэ Росьлер
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2018—2019 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
https://f95.de

ГісторыяРэдагаваць

СтварэньнеРэдагаваць

Самыя раньнія сьведчані спартовай асацыяцыі пазначаюцца стварэньнем гімнастычнага клюбу «Turnverein Flingern» 5 траўня 1895 году ў вёсцы Флінгерн, якая на сёньня зьяўляецца часткай гораду Дусэльдорф. Дзьве іншыя каманды, які маюць непасрэднае дачыненьне да сучаснага клюбу, былі заснаваныя крыху пазьней, «Dusseldorfer Fußballklub Spielverein» быў заснаваны ў 1908 годзе й «FK Alemania 1911» быў заснаваны ў 1911 годзе.

У сярэдзіне 1913 году гэтыя два клюбы аб’ядналіся ў адзіны клюб «Düsseldorfer Fußball-Club Fortuna 1911», які правёў свой дэбютны сэзон лізе Заходненямецкай асацыяцыі ў сэзоне 1913—1914 гадоў.

Міжваенны пэрыядРэдагаваць

15 лістапада1919 году да клюбу далучыўся яшчэ адзін мясцовы клюб «TV Flingern»[1]. У канцы 1920-х гадоў «Фартуна» атрымала перамогу ў мясцовым спаборніцтве Бэцырклізе. У 1928 годзе за нацыянальную зборную Нямеччыны дэбютаваў першы прадстаўнік клюбу Эрнст Альбрэхт, а ў 1929 годзе клюб атрымаў яшчэ адну перамогу ў Бэцырклізе. Клюб працягваў добра гуляць у 1930-х гадох, атрымаўшы тры тытулы за першыя чатыры гады ў мясцовых спаборніцтвах.

У 1933 годзе «Фартуна» дамаглася найвышэйшага посьпеху ў сваёй гісторыі, стаўшы чэмпіёнам Нямеччыны. У фінальным раўндзе каманда не прапусьціла ніводнага мяча. «Фартуна» разграміла «Форвэртс-Разэншпорт» з Глівіцаў зь лікам 9:0, «Армінію» з Гановэру зь лікам 3:0, «Айнтрахт» з Франкфурту-на-Майне зь лікам 4:0 і «Шальке-04» з Гельзэнкірхэну зь лікам 3:0.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 4 траўня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Міхаэль Рэнсынг 1984
3   Аб Андрэ Гофман 1993
4   Аб Касым Адамз (ар. Гофэнгайм) 1995
5   Аб Каан Айхан 1994
6   ПА Альфрэда Маралес 1990
7   ПА Олівэр Фінк (капітан) 1982
8   ПА Аймэн Баркок (ар. Айнтрахт Фр.) 1998
9   Нап Давід Каўнацкі 1997
10   ПА Валён Бэрыша (ар. Ляцыё) 1993
11   Нап Кенан Караман 1994
12   Бр Мадука Акое 1999
13   ПА Адам Бодзэк 1985
14   ПА Келвін Афоры 2001
15   ПА Эрык Томі (ар. Штутгарт) 1994
18   ПА Томас Пледль 1994
19   Аб Матыяс Ёргенсэн (ар. Фэнэрбахчэ) 1990
20   Нап Стывэн Скрыбскі (ар. Шальке-04) 1992
22   ПА Кевін Штэгер 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Аб Ніка Гісэльман 1991
24   Бр Зак Стэфэн (ар. Ман. Сіці) 1995
25   Аб Матыяс Цымэрман 1992
26   Аб Дыега Кантэнта 1990
27   Нап Нана Ампома 1996
28   Нап Роўвэн Гэнінгс 1987
29   Аб Маркус Зутнэр 1987
30   Бр Рафаэль Вольф 1988
31   ПА Марсэль Зобатка 1994
32   Аб Робін Бормут 1995
33   Бр Флёрыян Кастэнмаер 1997
36   Нап Сінта Апэлькамп 2000
37   Нап Бэрнард Тэкпэтэй (ар. Шальке-04) 1997
38   Бр Тым Візнэр 1996
39   Аб Жан Цымэр 1993
40   Бр Янік Тайсэн 1998
40   ПА Ёганэс Бюглер 1997
  Бр Дэніс-Адам Горка 2002

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Grüne, Hardy (2001). Vereinslexikon. Kassel: AGON Sportverlag ISBN 3-89784-147-9

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Фартуна Дусэльдорфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў