Факел Варонеж
«Фа́кел» (па-расейску: Факел) — расейскі футбольны клюб з гораду Варонежу. Заснаваны ў 1947 годзе. Найвышэйшым дасягненьні клюбу зважаецца выхад у паўфінал Кубка СССР 1984 году.
Факел | |
Поўная назва | Ассоциация «Футбольный клуб „Факел“» |
---|---|
Заснаваны | 1947 |
Горад | Варонеж, Расея |
Стадыён |
Факел Умяшчальнасьць: 10 000 |
Кіраўнік | Канструктарскае бюро хімаўтаматыкі[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2023—2024 | 11 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fakelfc.ru (рас.) |
Гісторыя
рэдагавацьДа Другой сусьветнай вайны ў горадзе існавала каманда, якая была створаная пры авіяцыйным заводе. Спачатку яна мела назву «Завод імя Варашылава», а потым атрымала назоў «Крылы Саветаў». У 1947 годзе клюб быў пераствораны наноў, вярнуўшы былую назву «Крылы Саветаў». Каманда хутка стала чэмпіёнам Варонескай вобласьці ды атрымала права абараняць гонар гораду і рэгіёну ў першынстве РСФСР. З 1954 году клюб спаборнічаў у клясе «Б» чэмпіянату СССР, але ў першыя пяць гадоў асаблівых посьпехаў бракавала. У 1959 году назва клюбу ў выніку рэструктурызаціі зьмянілася на «Труд», а ўжо праз год каманда прасунулася ў клясу «А», але затрымацца там ня здолела. З 1962 па 1969 гады клюб спаборнічаў выключна ў другім дывізіёне.
У 1970—1978 гадах каманда выступала ў розных зонах трэцяга дывізіёну чэмпіянату СССР. Перад сэзонам 1977 году каманда ўвайшла ў структуры прафэсійных зьвязаў, у выніку чаго назва была зьмененая на «Факел». Пры гэтым «Факел» зважаецца правапераемнікам як «Труду», гэтак і каманды гораду Варонежу[2]. У 1977 годзе ў 2-й лізе чэмпіянату СССР клуб заняў 2-е месца ў 3-й зоне, прапусьціўшы наперад краснадарскую «Кубань». У 1978 годзе каманда, якую ачольваў Барыс Якаўлеў, упэўнена заняла першы радок у турнірнай табліцы 1-й зоны Другой лігі. У пераходных матчах за права выступаць у будучым сэзоне ў Першай лізе «Факел» гуляў зь пераможцам украінскай зоны харкаўскім «Мэталістам». Першы матч у Харкаве скончыўся зь лікам 1:0 на карысьць гаспадароў. Матч у адказ у Варонежы наведалі блізу 40 тысячаў заўзятараў. Дзякуючы голу Ўладзімера Муханава варонежцы здолелі перавесьці гульню ў дадатковы час, але зьведалі паразу ў сэрыі пэнальці зь лікам 3:5. Аднак, як пастанавіў саюзны спартовы камітэт, усе шэсьць пераможцаў занальных спаборніцтваў, у тым ліку «Факел», атрымалі месца ў Першай лізе.
У сэзоне 1979 году варонескі клюб доўгі час трымаўся другога радку, які служыў пропускам у Найвышэйшую лігу, але цягам другога кола спрытнасьці стала меней, і ў выніку «Факел» спыніўся на 5-м радку. Найлепшым бамбардзірам каманды стаў Уладзімер Муханаў, які ўсталяваў клюбны рэкорд у 31 забіты мяч цягам сэзону. Наступныя гады клюб пераважна займаў месцы ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Толькі ў сэзоне 1984 году «Факел» здабыў перамогу ў Першай лігі, трапіўшы ў элітны дывізіён. У розыгрышы Кубка СССР 1984 году варонежцы дакрочылі да паўфіналу, выбіўшы ў чвэрцьфінале сталічны «Спартак». За крок да фіналу «Факел» быў спынены ленінградзкім «Зэнітам». У 1985 годзе каманда ня здолела ўтрымацца ў найвышэйшым дывізіёне. Да распаду СССР каманда яшчэ пасьпела згуляць у Першай і Другой ліхах чэмпіянату СССР.
З утварэньнем Расеі «Факел» пачаў з Найвышэйшай лігі, але адразу з страціў месца ў галоўным дывізіёне. Каманда нават апусьцілася ў Другі дывізіёне, але ў 1997 годзе на кароткі час вярнулся ў эліту.