Дзед Мароз — пэрсанаж славянскай міталёгіі, увасабленьне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.

Дзед Мароз на паштовай марцы
Сучасны Дзед Мароз

Напачатку быў злым і жорсткім паганскім божышчам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.

На Беларусі фальклёрным зімовым пэрсанажам блізкім да Дзеда Мароза зьяўляецца Зюзя.

Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі

рэдагаваць
 
Дзед Мароз і Сьнягурка

З 25 сьнежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавеская пушча» пачала працаваць рэзыдэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтку Дзеда Мароза, доміка Сьнягуркі, музэю Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазыцыяў з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласьнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзыдэнцыі расьце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 мэтраў). На першым паверсе ёсьць заля з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня зь печкай і шырокім драўляным ложкам зь сямю падушкамі. На стварэньне ўсіх атрыбутаў маёнтку пайшло больш за 200 кубічных мэтраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысячаў лямпачак.

Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасьцей разам зь Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Берасьцейская вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць