Арэх, гарэх[1][2] (лац. Juglans) — род лістападных дрэў сямейства арэхавых.

Дрэвы вышынёй да 30 м, з густой, разгалістай кронай і сьветла-шэрай, бурай або амаль чорнай карой. Лісьце вялікае, няпарнаперыстае. Кветкі раздзельнаполыя: мужчынскія ў доўгіх зьвіслых каташках, жаночыя адзіночныя або па некалькі ў гронках. Плод — сухая касьцянка (арэх).

Радзіма — Эўропа, Паўднёва-Ўсходняя Азія, Паўночная Амэрыка.

На Беларусі інтрадукавана 10 відаў і форм. Найбольш вядомыя: валоскі арэх, арэх манчжурскі, сэрцападобны, Зібальда, чорны, шэры, скальны. Цвітуць у красавіку-чэрвені, рэгулярана пладаносяць. Добра пераносяць гарадзкія ўмовы.

Каштоўныя пладовыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя дрэвы.

  1. ^ Гарэх(недаступная спасылка) // Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928.
  2. ^ Гарэх(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Арэхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў