Гімалаі
Гімала́і (санскрыт: हिमालय, himālayaIAST, гіндзі: हिमालय, па-нэпальску: हिमालय, па-кітайску: 喜馬拉雅山脈) — самыя высокія горы Зямлі. Ланцуг Гімалаяў ляжыць у паўднёвай Азіі, мае 2,5 тыс. км даўжыні і каля 250 км шырыні. Складаецца з трох галоўных ступеняў: Вялікія Гімалаі, Малыя Гімалаі і Сівалік. Гімалаі ўключаюць у сябе больш за паўсотні гораў, якія перавышаюць 7200 мэтраў у вышыню, у тым ліку дзесяць з чатырнаццаці вяршыняў сягаюць да 8000 мэтраў. Наадварот, самая высокая вяршыня за межамі Азіі, як то Аканкагуа ў Андах, складае 6961 мэтраў[1]. Горы, якія перавышаюць 8000 мэтраў, утвараюць Вялікія Гімалаі, у якіх самыя малыя вяршыні маюць вышыню болей за 4000 мэтраў. З усходу Вялікія Гімалаі мяжуюць з далінай Брахмапутры, а з захаду зь Індам. Горы Малых Гімалаяў дасягаюць вышыні 2400 мэтраў, толькі на захадзе ўздымаюцца на 4000 мэтраў. Самая нізкая ступень Сівалік, якая цягнецца ўздоўж усёй сыстэмы ад Брахмапутры да Інду, а яго вышыня не перавышае 2000 мэтраў.
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Эвэрэст | |
Вышыня | 8848,86 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 250 км |
Плошча |
|
Геаграфія | |
Кантынэнт | Азія |
Краіна | |
Гімалаі | |
Гімалаі паўсталі ў выніку субдукцыі Індыйскай тэктанічнай пліты пад Эўразійскай плітай, горны масіў цягнецца з захаду і паўночнага-захаду на ўсход і паўднёвы ўсход, утвараючы дугу даўжынёй 2400 км[2]. Заходні пункт Гімалаяў, гара Нангапарбат, ляжыць на поўдзень ад самай паўночнай выгіны ракі Інд. Усходні пункт горнае сыстэмы, Намджагбарва, знаходзіцца на захад ад вялікай выгіны ракі Ярлунг-Цангпо, то бок верхняя плынь ракі Брахмапутра. Гімалаі мяжуюць на паўночным захадзе з горнымі масівамі Каракарум і Гіндукуш. На поўначы горны ланцуг аддзелены ад тыбэцкага плято шырокай у 50–60 далінай сутурай Інда-Цангпо[3].
У Гімалаях пражывае 52,7 мільёны чалавек[4] і распасьціраецца па пяці краінах, як то Бутан, Кітай, Індыя, Нэпал і Пакістан. Гіндукуш, які месьціцца ў Аўганістане[5], і Кгакабаразі, якая месьціцца ў М’янме, звычайна не ўключаюцца ў Гімалаі, але яны ўваходзяць у вялікую Гімалайска-Гіндукушаўскую рачную сыстэму. Да асноўных рэкаў Гімалаяў адносяцца Інд, Ганг і Брахмапутра, якія маюць свой пачатак у Гімалаях. У басэйне гэтых рэкаў пражывае каля 600 мільёнаў чалавек. Гімалаі аказваюць глыбокае ўзьдзеяньне на клімат рэгіёну, дапамагаючы стрымліваць мусонныя дажджы на Індыйскай раўніне і абмяжоўваюць колькасьць ападкаў на тыбэцкім плято. Гімалаі сфармавалі культуру індыйскага субкантынэнту, і многія гімалайскія вяршыні лічацца сьвятымі ў такіх рэліягіях, як то індуізм, будызм і джайнізм.
Геалягічная структура
рэдагавацьПачатковае фармаваньне Гімалаяў пачалося ў алігацэне, пад час альпійскага гараўзьнікненьня. Складаюцца з крышталічных скал, пераважна гранітаў. У наш час ідзе інтэнсіўная эрозія: горныя абвалы і апоўзьні здараюцца вельмі часта.
Клімат
рэдагавацьГімалаі аддзяляюць Інда-Гангаўскую нізіну ад Тыбэту. Паўднёвыя схілы гор знаходзяцца пад уплывам стала веючых вятроў — мусонаў. Летам тут здараюцца моцныя ападкі. Паўночныя схілы знаходзяцца ў зоне кантынэнтальнага клімату, халоднага і сухога. Высока ў гарах тэмпэратура падае да −25 °C летам, зімой да −40 °C. Часта здараюцца ўраганныя вятры хуткасьцю нават да 150 км/г і раптоўныя зьмены надвор’я.
Экалёгія
рэдагавацьФлёра і фаўна Гімалаяў зьмяняецца ў залежнасьці ад клімату, ападкаў, вышыні і глебы. Клімат вагаецца ад трапічнага ў падножжа гор да наянасьці сталага лёду і сьнегу на самых высокіх узвышшах. Колькасьць штогадовых ападкаў павялічваецца з захаду на ўсход па паўднёвым частцы сыстэмы. Такая разнастайнасьць вышыняў, колькасьці ападкаў і ўмоваў глебы ў спалучэньні зь вельмі высокай сьнежнай лініяй спрыяе шырокай разнастайнасьці расьлінных і жывёльных арганізмаў[6].
Каля падножжа гор цягнуцца сухая саванна і хвойныя лясы, сустракаюцца крыху большыя ліставыя. Ва ўсходняй частцы да вышыні 1000 мэтраў растуць вільготныя лясы (джунглі). Вышэй джунглі саступаюць месца бамбукам, пальмам і дрэвавідным папарацям. З вышыні 2000 мэтраў пачынаюцца ліставыя лясы з дубамі, магноліямі, каштанамі і клёнамі. Вышэй за 2600 мэтраў пачынаюць зьяўляцца хвойныя лясы: сосны і гімалайскія кедры. Ад 3500 да 4000 мэтраў ляжаць палі рададэндрона і карлікавых ядлоўцаў. Мяжа вечных сьнягоў ляжыць на вышыні 4500 мэтраў (на паўднёвым баку) і 6000 (на паўночным баку).
Ледавікі
рэдагавацьАгульная плошча ледавікоў у Гімалаях складае 33 000 км². Маса лёду ў ледавіках складае 6,6 тыс. км³. Ледавікі фарміруюцца галоўным чынам вакол вялікіх горных масіваў і найвышэйшых вяршынь. Іх даўжыня звычайна невялікая. Самыя даўгія ледавікі Ганготры і Зема маюць толькі 26 км. Ледавік, які спаўзае з найвышэйшай гары сьвету — Эвэрэсту, — мае назву Рангбук. Вада зь ледавікоў сілкуе такія вялікія рэкі, як Ганг, Інд і Брахмапутра.
Скаральнікі Гімалаяў
рэдагавацьЭкспэдыцыі звычайна абмежаваны вясной і восеньню. Марай кожнага пакарыцеля Гімалаяў зьяўляецца атрыманьне Кароны Гімалаяў, ці 14 васьмітысячнікаў, зь якіх 10 знаходзяцца ў Гімалаях, а астатнія чатыры ў Каракаруме. Першым карону атрымаў у 1986 годзе італьянскі альпініст Райнгальд Мэснэр[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Yang, Qinye; Zheng, Du (2004). «Himalayan Mountain System». — ISBN 978-7-5085-0665-4.
- ^ Wadia, D. N. (1931), «The syntaxis of the northwest Himalaya: its rocks, tectonics and orogeny». Record Geol. Survey of India, 65 (2). — С. 189—220.
- ^ Valdiya, K. S. (1998), «Dynamic Himalaya». Hyderabad. Universities Press.
- ^ Apollo, M. (2017). «The population of Himalayan regions – by the numbers: Past, present and future». Contemporary Studies in Environment and Tourism. Частка 9. Cambridge Scholars Publishing. — С. 143—159.
- ^ «Is Hindu Kush a part of the Himalayas?» Study.com.
- ^ O'Neill, A. R. (2019). «Evaluating high-altitude Ramsar wetlands in the Sikkim Eastern Himalayas». Global Ecology and Conservation. 20 (e00715). — С. 19. — DOI:10.1016/j.gecco.2019.e00715.
- ^ Huddart, David; Stott, Tim (2019). «Outdoor Recreation». Palgrave Macmillan. — С. 58. — ISBN 978-3-319-97758-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГімалаі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нараджэньне Гімалаяў. NOVA. (анг.)
- Геалёгія Гімалаяў. Northern Arizona University. (анг.)