Каштан

род расьлінаў

Каштан (Castanea) — род лістападных дрэў, радзей кустоў сямейства букавых. Аб’ядноўвае 14 блізкароднасных відаў.

Вышыня да 35 м. Кара бранзаватая. Лісьце шырокалянцэтнае, цьвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, у агульных коласападобных суквецьцях, якія маюць выгляд каташкоў. Плод з 1-3 арэшкаў. Жывуць да 1000 гадоў.

Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўночнай Амэрыцы, Усходняй Азіі.

На Беларусі, у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН інтрадукаваны каштан пасяўны (Castanea sativa).

Плады каштана ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прамысловасьці. З драўніны каштана пасяўнога можна вырабляць бочкі, мэблю.