Васьмітысячнікі

сьпіс гораў вышынёй больш за 8000 м над узроўнем мора

Васьмітысячнікі або горы-васьмітысячнікі — распаўсюджаная неафіцыйная назва горных вяршыняў, вышыня якіх перавышае 8000 мэтраў.

Анапурна — першы васьмітысячнік, які скарыўся чалавеку

На Зямлі налічаецца 14 такіх пікаў, разьмешчаных у Гімалаях і Каракаруме і зьмешчаных на тэрыторыях Кітаю, Нэпалу і спрэчнага Кашміру.

Большасьць прафэсійных альпіністаў мараць пакарыць усе 14 гор, але на цяперашні момант гэта атрымалася толькі 13 людзям, прычым, да сярэдзіны 1990-х такіх было толькі двое — італьянец Райнгольд Мэснэр (1970—1986) і паляк Ежы Кукучка (1979—1987), прычым, калі першы першым пакарыў усе горы, то другі зрабіў гэта за рэкордна кароткі тэрмін — 8 гадоў, які яшчэ ніхто не перасягнуў.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Хоць Анапурна — першы васьмітысячнік, які скарыўся чалавеку, на сёньня пасьпяховых узыходжаньняў было меней, чым на любым іншым васьмітысячніку, а сьмяротнасьць — самая высокая.
  • Самы нізкі васьмітысячнік, Кукіша Пангма, быў пакораны 2 траўня 1964 году, апошнім з усіх астатніх.
  • Ад пакарэньня першай гары, якая перавышае вышыню 8000 мэтраў, да апошняй, мінула 14 гадоў — у сярэднім адна гара ў год.

Сьпіс васьмітысячнікаў

рэдагаваць
Месца Выява Назва Вышыня Горная сыстэма Краіна Год пакарэньня
1   Джамалунгма (Эвэрэст, Сагарматха) 8848 Гімалаі Нэпал, Кітай 1953
2   Чагары (К2, Годвін Остэн) 8611 Каракарум Кашмір (Пакістанская частка) 1954
3   Канчэнджанга 8586 Гімалаі Індыйска-нэпальская мяжа 1955
4   Лхоцзэ 8516 Гімалаі Кітай/Нэпал 1956
5   Макалу 8463 Гімалаі Кітайска-нэпалькая мяжа 1955
6   Чо-ою 8201 Гімалаі Кітай/Нэпал 1954
7   Дхаўлагіры 8167 Гімалаі Нэпал 1960
8   Манаслу (Кутанг) 8163 Гімалаі Нэпал 1956
9   Нангапарбат 8125 Гімалаі Кашмір (Пакістанская частка) 1953
10   Анапурна 8091 Гімалаі Нэпал 1950
11   Хідэн-Пік (Гашэрбрум І) 8068 Каракарум Кітай/Пакістан 1958
12   Броўд-Пік 8047 Каракарум Кітай/Пакістан 1957
13   Гашэрбрум ІІ 8035 Каракарум Кітай/Пакістан 1956
14   Шышабангма 8027 Гімалаі Кітай 1964

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Васьмітысячнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў