Hleb23
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
--Taravyvan Adijene (гутаркі) 15:42, 27 траўня 2022 (+03)
- прызнацца, слаба зразумеў, што вы хочаце, каб я рабіў, спасылкі я й так пакідаю, навошта ды як карыстацца інтэрвікі? тое пытаньне, на якое пакуль ня маю адказу Hleb23 (гутаркі) 19:03, 8 чэрвеня 2022 (+03)
Іконкі
рэдагавацьВітаю! Як маецеся? Для пазнакі краінаў зь іконкамі сьцягоў магчыма скарыстаць існыя шаблёны ў катэгорыі Вікіпэдыя:Шаблёны:Сьцягі дзяржаваў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 14:00, 28 траўня 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:57, 3 чэрвеня 2022 (UTC+3)
Зноскі
рэдагавацьПа-першае, Вы можаце перад захаваньнем артыкулу націснуць кнопку „Праглядзець“, каб убачыць, што атрымаецца ў выніку вашых рэдагаваньняў.
Па-другое, калі трэба ўставіць у артыкуле некалькі заўвагаў з аднолькавым зьместам, то дастаткова адной зь іх прызначыць назву (напрыклад, {{Заўвага|пераможаны ў гэтым двубоі пяройдзе ў 3 кваліфікацыйны этап Лігі Канфэрэнцыяў 2022—2023.|name="нюанс цякучага кваліфікацыйнага этапу"}}
), а ў паўторных выпадках ужо выкарыстоўваць толькі заўвагу з прызначанай назвай: {{Заўвага|name="нюанс цякучага кваліфікацыйнага этапу"}}
. Taravyvan Adijene (гутаркі) 13:44, 8 ліпеня 2022 (+03)
- дзякуй, карысна, буду выкарыстоўваць Hleb23 (гутаркі) 17:28, 8 ліпеня 2022 (+03)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў добрыя артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:16, 17 ліпеня 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў добрыя артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2018 году. Яго дапаўненьне і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:06, 20 жніўня 2022 (UTC+3)
Склады футбольных клюбаў
рэдагавацьВітаю. Бачыў вашую праўку ў артыкуле пра «Аякс». Маю прыладу, якая ў паўаўтаматычным рэжыме абнаўляе склады. Пакуль яе не запускаю, бо чакаю калі зачынецца трансфэрнае вакно (Дарэчы ўжо, але яшчэ будуць далучацца да клюбаў вольныя агенты). У гэтым месяцы склады ўсіх клюбаў будуць абноўленыя. Таксама ня бачу сэнса падаваць якое грамадзянства гулец яшчэ мае, бо гэты вельмі шырока расьцягвае шаблён складоў. Хопіць і асноўнае (спартовае) грамадзянства падаваць, каб даць магчымасьць зразумець за зборную якой краіны футбаліст гуляе ці мае права гуляць. — Dymitr 16:58, 1 верасьня 2022 (+03)
- вітаю, дзякуй, а якой прыладаю карыстаецеся? праблему з шаблёнам заўважыў таксама, калі замест тэкставага дапаўненьня пра грамадзянства дадаваў сьцяжок другой краіны, а шаблёны як шэршанямі пакусаны распухаў ужо па вертыкалі, мажліва, інфармацыя сапраўды была дастатковай, калі не паглыбляцца ў нюансы, а дапускаю варта ўдасканаліць шаблён, тым ня менш, я дасьледую вікі, яейныя магчымасьці, таму мае зацікаўленасьці чыста практычныя. што тычыцца трансфэрных вокнаў - сапраўды, яны ня проста не паўсюль зачыненыя, да Ізраільскага завяршэньня трансфэрнай кампаніі ледзьве ня месяц (да 28 верасьня ўключна там), у Чэхіі да 8 верасьня, Бэльгіі да 6 верасьня, Украіны да 22 верасьня, таму плянаваў уручную 32 каманды-ўдзельніцы ЛЧ разьмеркаваць за, апдпаведна, 32 дні, да ўсяго прыстасавацца да працэсу, каб налета рабіць гэта на болей побытавай штосэзоннай аснове, клюбы й зь іншых спаборніцтваў дадаваць, навічкоў міжнароднага ўдзелу й гэтак далей, калі ласка, распавядзіце, як гэта вы робіце звычайна падрабязьней Hleb23 (гутаркі) 18:36, 1 верасьня 2022 (+03)
- Карыстаюся ўласназробленым прыкладаньнем, якое дазваляе даволі хутка стварыць актуальны склад. Наконт сьцягоў, я тут арыентуюся на ангельскую вэрсію Вікіпэдыі. Яны не дадаюць шмат сьцягоў, бо тэарэтычна гулец можа тры і болей грамадзянстваў трымаць, што прывядзе да залішняй стракатасьці ў шаблёне. Таму пакуль лічу, што ня трэба дадаваць больш сьцягоў. Вядома, што тэрміны трансфэрных вокнаў залежаць ад краіны, але кожны дзень абнаўленьне рабіць няма жаданьня. Звычайна пачынаю абнаўляць склады недзе ў сярэдзіне верасьня. Мо днямі пачну. --Dymitr 18:56, 1 верасьня 2022 (+03)
- зразумеў, тэарытычна я ня супраць вашага запаўненьня складаў камандаў, дзякуй што гэта робіце, але па патрэбе, вядома, не з пустога месца, кшталту я надумаю новы які турнір асьвяшчаць, дзе будуць патрэбныя ўдзельнікі новых камандаў, папрашу тады дадаць гэтыя каманды да сьпісу камандаў, склады якіх вы запаўняеце (бо, напрыклад, займацца ўласным перакладам галеадораў усіх камандаў-удзельніц кваліфікацыі ЛЧ было вельмі марудна), асабіста цяпер мяне клапоцяць толькі 32 каманды-ўдзельніцы групавога раўнду ЛЧ.
- е ў мяне думка, пакуль далёкая ад рэалізацыі, але прапрацую яе, стварыць новы разьдзел старонак, кшталту:удзельнікі пэўнага футбольнага турніру, у якім футбалісты будуць ісьці наўпрост сьпісам, з адзначэньнем асноўных харакатарыстык статусу гульца (імя, поўнае імя па спасылцы, футбольнае цякучае грамадзянства, узрост, статус кар'еры, цякучая каманда, належаньне правоў на гульца), амаль як склад, але сьпісам, ды не бягучага сэзону, а наогул, усе ўдзельнікі, калі б то ні было, мо яшчэ якія парамэтры, кшталту колькасьць гульняў, або сэзонаў, мо падзеленьне на цяперашніх ды мінулых, але то абдумаю шчэ, гэта мае быць нешта, што ёсьць абавязкова ў кожнага, не выключнае ці выбітнае, то ўжо на старонках асабістых мае знаходзіцца, хутчэй за ўсё, я паспрабую быць гатовым да запуску такой сыстэмы, унівэрсальнай, ня толькі футбольнай, на пачатак сэзону 2024-25, калі зьменіцца фармат ЛЧ, а мо й раней атрымаецца Hleb23 (гутаркі) 19:23, 1 верасьня 2022 (+03)
- Гэта будзе цяжка падтрымліваць у актуальным стане. На мой погляд такую ўжо падрабязную статыстыку трэба шукаць на адмысловых рэсурсах, як то Soccerway, Tranfermarkt ды іншых, а не на Вікіпэдыі. Але гэта маё меркаваньне --Dymitr 21:02, 1 верасьня 2022 (+03)
- калі ласка, аднавіце склады 32 камандаў зь Лігі Эўропы, што прабіліся на групавы этап, калі ў вас будуць час ды магчымасьць.
- неўзабаве маю намер заняцца й Лігаю канфэрэнцыяў, там гэтаксама 32 дзейных каманды, але, пакуль я нават не пачаў 3 турнір, ня маю права вас прасіць браць у абарот адпаведныя каманды, хаця, мажліва, некалі наперадзе гэа зьменіцца.
- з павагаю, загадзя дзякуй
- p.s.сканчэньні ТВ удзельнікаў ЛЭ:трансфэрнае вакно Турэччыны пачне закрывацца 8 верасьня. трансфэрнае вакно Сэрбіі пачне закрывацца 15 верасьня. трансфэрнае вакно Ўкраіны пачне закрывацца 22 верасьня. трансфэрнае вакно Бэльгіі пачне закрывацца 6 верасьня. трансфэрнае вакно Баўгарыі пачне закрывацца 6 верасьня. трансфэрнае вакно Грэцыі пачне закрывацца 15 верасьня. Hleb23 (гутаркі) 10:56, 5 верасьня 2022 (+03)
- Так, добра. На гэтым тыдні абнаўлю склады клюбаў бягучага розыгрышу Лігі Эўропы. Dymitr 11:31, 5 верасьня 2022 (+03)
- Гэта будзе цяжка падтрымліваць у актуальным стане. На мой погляд такую ўжо падрабязную статыстыку трэба шукаць на адмысловых рэсурсах, як то Soccerway, Tranfermarkt ды іншых, а не на Вікіпэдыі. Але гэта маё меркаваньне --Dymitr 21:02, 1 верасьня 2022 (+03)
- Карыстаюся ўласназробленым прыкладаньнем, якое дазваляе даволі хутка стварыць актуальны склад. Наконт сьцягоў, я тут арыентуюся на ангельскую вэрсію Вікіпэдыі. Яны не дадаюць шмат сьцягоў, бо тэарэтычна гулец можа тры і болей грамадзянстваў трымаць, што прывядзе да залішняй стракатасьці ў шаблёне. Таму пакуль лічу, што ня трэба дадаваць больш сьцягоў. Вядома, што тэрміны трансфэрных вокнаў залежаць ад краіны, але кожны дзень абнаўленьне рабіць няма жаданьня. Звычайна пачынаю абнаўляць склады недзе ў сярэдзіне верасьня. Мо днямі пачну. --Dymitr 18:56, 1 верасьня 2022 (+03)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў абраныя сьпісы на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя сьпісы/Заказьнікі Беларусі. Дапрацоўка артыкула-сьпіса і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:36, 5 верасьня 2022 (UTC+3)
Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2021—2022 гадоў
рэдагавацьВітаю. Прапаную стварыць новы артыкул Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2022—2023 гадоў, калі менавіта жадаецца пісаць пра гэты сэзон. Існы Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2021—2022 гадоў можаце абнавіць зьвесткамі 2021—2022 сэзону. — Dymitr 22:53, 17 верасьня 2022 (+03)
Тэма афармленьня
рэдагавацьВітаю. калі ласка, падкажыце, як дзе можна пачытаць пра "Тэма афармленьня", як пераходзілі ў 2010, наколькі шмат было нязгодных, наколькі абавязкова пераходзіць, ці будзе калі ўніфікацыя пад новы стандарт ды г.д.? бо ўсе артыкулы па футболе, што запаўняю, адразу паламаліся празь іншы стандарт выглядаў табліцаў, дык што, цяпер уручную ўсё пераробліваць? калі па пляне наступная тэма афармленьня? Hleb23 (гутаркі) 00:15, 25 кастрычніка 2022 (+03)
- Вітаю, Глеб! Як маецеся? Пытаньні пра новую тэму афармленьня «Вэктар» лепей накіраваць старэйшаму адмыслоўцу Фундацыі «Вікімэдыя» ў стасунках з супольнасьцю Шыману Грабарчуку праз Вікіпэдыя:Форум#Update on Vector 2022. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:39, 25 кастрычніка 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як жыцьцё? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя, на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Інстытут мікрабіялёгіі. Яго дапаўненьне і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:17, 7 лістапада 2022 (UTC+3)
просьба дадаць клюб
рэдагавацьDymitr, прашу дадаць клюб плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў Дніпро-1 й ягоны склад Hleb23 (гутаркі) 22:09, 1 студзеня 2023 (+03)
- Зроблена. --Dymitr 23:36, 1 студзеня 2023 (+03)
- вітаю, зноў я да вас з ацэнкамі вынікаў групавога этапуу:
- прашу дадаць клюб-удзельнік групавога этапу ЛК ад Косава Балкані Сухарэка/КФ Балкані, за апошнія гады ён актыўна ўдзельнічае ў пачатковых стадыях эўракубкаў, а сёлетнім сэзонам аж да ГЭ дайшоў, нязручна спасылацца на неіснуючае раз за разам, склад клюбу дадаваць неабавязкова.
- прашу дадаць склады клюбаў-удзельнікаў стадыі плэй-оф пасьля канца трансфэрнага вакна, я яшчэ нагадаю за тыдзень-два перад пачаткам лютаўскіх матчаў аб абнаўленьні складаў усіх застаўшыхся ўдзельнікаў ды даданьні тых, хто іх ня мае, мне трэба накшталт зробленага крыху раней Дніпро-1: Гент, Сывасспор, ЧФР Клуж, Слован.
- дзякуй вялікі за вашую працу Hleb23 (гутаркі) 15:19, 5 студзеня 2023 (+03)
- Добра. Як будзе мажлівасьць займуся згаданымі клюбамі. Крыху пазьней маю яшчэ намер абнавіць склады ўсіх клюбаў, у якіх у нас ёсьць склады. — Dymitr 18:05, 5 студзеня 2023 (+03)
- зноў вітаю, наступным тыднем эўракубкі, прашу абнавіць склады клюбаў наяўных пасьля трансфэрнага вакна ды дадаць склады клюбаў Гент, Сывасспор, ЧФР Клуж, Слован Hleb23 (гутаркі) 11:38, 9 лютага 2023 (+03)
- Вітаю. За выходныя спадзяюся абнавіць усе наяўныя ў нас склады клюбаў у дадатак да згаданых клюбаў. --Dymitr 11:52, 9 лютага 2023 (+03)
- зноў вітаю, наступным тыднем эўракубкі, прашу абнавіць склады клюбаў наяўных пасьля трансфэрнага вакна ды дадаць склады клюбаў Гент, Сывасспор, ЧФР Клуж, Слован Hleb23 (гутаркі) 11:38, 9 лютага 2023 (+03)
- Добра. Як будзе мажлівасьць займуся згаданымі клюбамі. Крыху пазьней маю яшчэ намер абнавіць склады ўсіх клюбаў, у якіх у нас ёсьць склады. — Dymitr 18:05, 5 студзеня 2023 (+03)
Віківясна-2023
рэдагавацьЗапрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2023»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу |
--Удзельнік:W 16:03, 12 красавіка 2023 (UTC+3)
Шаблён-картка футбольных клюбаў
рэдагавацьВітаю. Дзякуй за праўку з актуальнай формай «Тотэнгэму», але часткова быў вымушаны адкаціць праўку. Трэнэраў клюбаў у картцы лепш пакідаць пустым, каб зьвесткі цягнуліся зь Вікізьвестак. Калі там зьвесткі застарэлыя прапаную абнаўляць там, у такім разе ў нашых разьдзеле з большай верагоднасьцю будуць апошнія зьвесткі, чымсьці будзем трымаць трэнэраў у картках у нашых артыкулах. Таксама больш зручна выкарыстоўваць шаблён папярэдняга сэзону, каб цэнтралізавана абнаўдяць вынікі ўсіх лігаў краіны. Цягам наступных тыдняў з заканчэньнем розыгрышаў ува ўсіх лігах краіны буду абнаўляць зьвесткі. — Dymitr 13:43, 30 траўня 2023 (+03)
Вітаю! Як маецеся? Запрашаю да паляпшэньня і стварэньня артыкулаў падчас «Месяца істотных артыкулаў». Ён пачнецца праз пару месяцаў ад 19-х угодкаў заснаваньня Беларускай Вікіпэдыі 12 жніўня. Для падрыхтоўкі да ўдзелу загадзя магчыма скарыстаць пашыраны сьпіс 10 000 істотных артыклаў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:12, 10 чэрвеня 2023 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Руслан Пархамовіч. Дапаўненьне артыкула і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 14:22, 3 ліпеня 2023 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Зьміцер Матусевіч. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 14:20, 30 ліпеня 2023 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Банк міжнародных разьлікаў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:55, 3 верасьня 2023 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Стварыў старонку галасаваньня наконт прапановы правіла пра 3-гадовы тэрмін абраньня адмінаў. Буду ўдзячны за падтрымку. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 19:19, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за вашую даўнейшую падтрымку. Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская АЭС. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 19:45, 21 лістапада 2023 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураў. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 16:04, 29 лютага 2024 (UTC+3)
Сетка камандаў
рэдагавацьВітаю! Дзякуючы спадару Artsiom91 апошнім часам маем асобны модуль, які здольны пакрыць усе альбо амаль усе патрэбы ў стварэньні сеткі камандаў (можна ствараць любую колькасьць раўндаў). Напэўна ён падыйдзе да эўракубкаў, раю прыглядзецца да яго. Як прыклад можаце паглядзець як ён працуе тут. — Dymitr 22:03, 22 жніўня 2024 (+03)