Сывасспор Сывас
«Сывасспор» (па-турэцку: Sivasspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Сывасу. Заснаваны ў 1967 годзе. Уладальнік Кубка Турэччыны (2022).
Сывасспор | |
Заснаваны | 1967 |
---|---|
Горад | Сывас, Турэччына |
Стадыён |
Сывас Умяшчальнасьць: 27 532 |
Прэзыдэнт | Мэджнун Ат’якмаз[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2023—2024 | 7 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sivasspor.org.tr |
Гісторыя
рэдагаваць«Сывасспор» быў утвораны 14 траўня 1932 году, але першапачаткова меў назоў «Сывас Генчлык». Клюбнымі колерамі абразу сталі чырвоны і белыя, якія ўсьцяж выкарыстоўваюцца клюбам. Доўгі час каманда мела аматарскі статус. Да сярэдзіны 1960-х гадоў «Сывас Генчлык» аб’яднаўся зь яшчэ двума клюбамі гораду з мэтай узмацненьня, але прафэсійны статус атрымаць і пасьля гэтага не атрымалася.
Толькі ў 1967 годзе «Сывасспор» атрымаў прафэсійны статус і запрашэньне выступаў у чэмпіянаце Турэччыны. Справа палягала ў тым, што за некалькі гадоў да таго Турэцкая футбольная фэдэрацыя пастанавіла стварыць трэці дывізіён, куды былі запрошаныя новыя клюбы. У тым жа годзе, але 17 верасьня, падчас матчу супраць «Кайсэры Эрджыесспор» (зь якога пазьней утварыўся «Кайсэрыспор») на стадыёне Кайсэры Ататурк здарылася катастрофа калі заўзятары клюбаў спрычынілі бойку, у якой загінулі 40 чалавек і яшчэ сама меней 300 чалавек атрымалі траўмы. Практычна ўсе ахвяры былі прыхільнікамі «Сывасспору». Сам матч быў завершаны зь лікам 1:0 на карысьць клюбу з Кайсэры. Падчас свайго першага прафэсійнага сэзону «Сывасспор» заняў 16 месца ў сваёй групе, на чатыры пункты адстаючы ад вылету. У наступныя сэзоны клюб таксама ня меў добрых вынікаў, але ўжо ў сэзонах 1971—1972 і 1972—1973 гадоў наблізіўся да прасоўваньня да дывізіёну вышэй, саступіўшы «Шэкерспору» і «Адана Дэмірспору» адпаведна.
«Сывасспор» яшчэ доўгі час праводзіў у найніжэйшых лігах пакуль не атрымаў перамогу ў Другой лізе ў 2005 годзе, атрымаўшы прасоўваньне да Супэрлігі. У дэбютным сэзоне спартоўцы занялі 8 радок. Да ключовых перамог падчас сэзону ў матчах супраць «Бэшыкташу» і «Генчлербірлігі» каманду прывёў Вэрнэр Лёрант. Сапраўднага посьпеху сывасцы дамагліся ў сэзоне 2007—2008 гадоў, калі клюб фінішаваў чацьвертым, зарабіўшы аднолькавую колькасьць пунктаў разам з «Фэнэрбахчэ» і «Бэшыкташам» і саступіўшы толькі ў розьніцы забітых і прапушчаных галоў. У наступным сэзоне 2008—2009 гадоў «Сывасспорт» скончыў сэзон другім, прапусьціўшы наперад «Бэшыкташ» і атрымаў права згуляць за выхад у групавы розыгрыш Лігі чэмпіёнаў. Дэбют у галоўным турніры Эўропы быў няўдалы, то бок клюб у гасьцях у бэльгійскага «Андэрлехту» атрымаў зьнішчальную паразу зь лікам 5:0. Перамога зь лікам 3:1 у матчы ў адказ ужо не дазволіла клюбу крочыць далей у турніры. У розыгрышу Лігі Эўропы, куды «Сывасспор» адразу патрапіў, клюб таксама чакала няўдача — з агульным лікам 5:0 у двубоі туркі саступілі ўкраінскаму «Шахтару».
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|