Дніпро-1 (футбольны клюб)
«Дніпро-1» (па-ўкраінску: Дніпро-1) — колішні ўкраінскі футбольны клюб зь места Дніпро. Не зважаючы на тое, што клюб ня ёсьць спадкаемцам клюбу «Дніпро», ён набыў усю існую інфраструктуру колішняга клюбу ўлучна з акадэміяй. Пасьля некалькіх гадоў па сваім стварэньні «Дніпро-1» прасунуўся ў Прэм’ер-лігу[2]. Фундатары клюбу — Максім Бераза і Генадзь Палонскі. Эмблема клюбу была перайнята ад адмысловага атраду паліцыі Дніпро-1, якім раней кіраваў Юры Бераза.
Дніпро-1 | |
Поўная назва | Спортивний клуб «Дніпро-1» |
---|---|
Заснаваны | 2015[1] |
Расфармаваны | 2024 |
Горад | Дніпро, Украіна |
Стадыён |
Дніпро-Арэна Умяшчальнасьць: 31 003 |
Чэмпіянат | — |
· 2023—2024 | 4 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы scdnipro1.com.ua (укр.) |
Гісторыя
рэдагаваць21 чэрвеня 2017 году Прафэсійная футбольная ліга Ўкраіны (ПФЛУ) разгледзела пытаньне аб улучэньні да сваіх шэрагаў «Дніпро-1»[3]. Клюб ня браў удзелу ў чэмпіянаце сярод аматараў, які патрабуецца, каб атрымаць адпаведны статус дзеля ўхваленьня з бокі асацыяцыі[3]. Тым ня менш, дэлегаты на канфэрэнцыі ПФЛУ з 25 галасамі ўхвалілі заяўку дніпроўскага клюбу[3]. Дэлегаты кіраваліся прэцэдэнтам, калі адроджаны клюб «Вэрэс», які ўдзельнічаў у розыгрышу Прэм’ер-лігі 2017—2018 гадоў, таксама ня браў быў удзелу ў спаборніцтвах аматараў, перш чым ён набыў статус прафэсійнага клюбу[3]. Адным з ключовых аргумэнтаў была таксама прамова ганаровага прэзыдэнту клюбу Юрыя Беразы, які распавёў, што клюб валодае спартовай школай з 300 маладымі спартоўцамі, а таксама мае пагадненьні з стадыёнамі Мэтэор і Дніпро-Арэнай[3]. Бераза таксама сказаў, што клюб мае падтрымку палку Дніпро-1, мясцовых ультрас і супольнасьці гораду ў цэлым[3]. Некаторыя ўкраінскія СМІ абвесьцілі, што клюб паўстаў як пераемнік клюбу «Дніпро»[4].
6 ліпеня 2017 году клюб афіцыйна стаў спадкаемцам футбольнай школы «Дніпро». У той жа дзень быў абвешчаны заявачны склад на сэзон 2017—2018 гадоў розыгрышу Другой лігі. Сярод футбалістаў новай каманды быў шэраг вядомых футбалістаў, як то Яўген Чабярачка і Сяргей Краўчанка[5]. Першым афіцыйным матчам паўсталага клюбу была гульня супраць чарнавіцкай «Букавіны» 9 ліпеня 2017 году розыгрышу Кубка Ўкраіны. У лізе клюб дэбютаваў праз тыдзень 15 ліпеня ў матчы супраць харкаўскага «Мэталісту-1925». У першы ж сэзон дружына здолела прасунуцца ажно да паўфіналу айчыннага кубка і здабыць падвышэньне паводле вынікаў сэзону лігі. Як чэмпіён Першай лігі ў наступным сэзоне «Дніпро-1» прасунулася ў элітны дывізіён[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.scdnipro1.com.ua/нам-6-років/
- ^ а б «„Дніпро-1“ достроково вийшов в УПЛ». ТСН.
- ^ а б в г д е «Официально: „Дніпро 1“ принят в ПФЛ». FootBoom.
- ^ «Футбольну команду СК „Дніпро 1“ включили у другу лігу України». УНІАН.
- ^ «Кравченко, Польовий і Чеберячко виступатимуть за Дніпро-1». UA-Футбол.