Багуславец

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Грачыхіна»)

Багусла́вец (з 24 чэрвеня 1977 году, г. зн. праз 200 гадоў па заснаваньні паселішча, — Грачы́хіна[2][b]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Тур’і і прытоку Віці Рабца, пакуль апошні не ператварыўся ў балота. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікі.

Багуславец
лац. Bahusłaviec
Дата заснаваньня: каля 1778 году[a]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Алексіцкі
Насельніцтва:
  • 24 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254804011
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°55′14″ пн. ш. 29°43′23″ у. д. / 51.92056° пн. ш. 29.72306° у. д. / 51.92056; 29.72306Каардынаты: 51°55′14″ пн. ш. 29°43′23″ у. д. / 51.92056° пн. ш. 29.72306° у. д. / 51.92056; 29.72306
Багуславец на мапе Беларусі ±
Багуславец
Багуславец
Багуславец
Багуславец
Багуславец
Багуславец

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Герб Мурдэліо зьменены роду Аскеркаў.
 
Багуславец у мэтрычнай кнізе Юравіцкага касьцёла. Запіс 9 верасьня 1789 г.

Найранейшая пісьмовая зьвестка пра мястэчка Багуславец у добрах пана Багуслава Аскеркі, харунжага мазырскага, сустрэтая ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 9-м днём лютага 1778 году. У візытацыі, выкананай 10 студзеня 1787 году каад'ютарам пінскім і тураўскім Язафатам Булгакам, удакладнена, што nowozaprowadzone (новазаснаванае) мястэчка Багуславец мела 6 двароў[3]. Згаданая villa Bogusławiec таксама ў лацінамоўных мэтрычных кнігах Юравіцкага касьцёлу ў сувязі з хростам у верасьні 1789 году дзяцей сужэнства Мацея, ротмістра Віленскага ваяводзтва, і Катарыны з Прыбыткоўскіх Кулешаў. Цікава, што кумамі выступілі Караль Прозар, вялікі абозны літоўскі, і Марыяна Аскерчанка, Фларэнцы Аскерка (сын Багуслава), уладальнік маёнткаў Барысаўшчына і Новы Двор, да якога належаў Багуславец, і Людвіка з князёў Шуйскіх Прозар, уладальніца маёнткаў Хвойнікі і Астраглядавічы. Але ў першым з двух запісаў вікарыя Юравіцкага канвэнту ордэна братоў прапаведнікаў (дамініканаў) Яна Казіцкага сказана, што нараджэньне і хрост немаўляці ех аqua алексіцкім уніяцкім сьвятаром Яанам Транцэвічам адбыліся яшчэ 6 красавіка 1787 году[4]. На 1792 год тут згаданая капліца Юравіцкага парафіяльнага касьцёлу[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Деревня Богуславцы на схемытычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Багуславец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні[6]. На 1796 год у валоданьні мазырскага земскага судзьдзі Фларыяна Аскеркі былі «сельцо Алексичи и двор, местечко Богуслав, село Борисовщина, деревня Туновщизна»; працягвала існаваць і капліца Юравіцкай каталіцкай парафіі[7].

 
Маёнтак Новы Двор і сяло Алексічы на мапе Ф. Ф. Шубэрта 1826—1840 гг.

Далей у розных крыніцах пад такой назвай выступалі мястэчка, у якім у 1834 годзе зь пяці двароў, у якіх жылі 14 мужчын і 15 жанчын, тры належалі рамесьнікам: кавалю, медніку і токару[8], засьценак, калі былую фальваркавую зямлю памерам у валоку, раней трыманую Кулешамі, паны Аскеркі яшчэ да 1811 году падаравалі дзьвюм шляхецкім сем’ям — Бялецкім і Харэўскім[9], і вёска (пасьля таго як мястэчка ня спраўдзілася) у маёнтку Новы Двор. Сам маёнтак пасьлядоўна належаў панам Аскеркам, Вінчам, Сушчынскім.

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» сказана, што 24 жыхары вёскі Багуславец абодвух полаў былі прыхаджанамі Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы, а 10 жыхароў мястэчка альбо засьценку Багуславец зьяўляліся парафіянамі Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі[10].

У парэформавы пэрыяд засьценак (на 1866 год — 4 двары, 12 жыхароў, парафіянаў Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[11]), паводле сьпісаў землеўладальнікаў Менскай губэрні 1889, 1911 гадоў, быў уласнасьцю мяшчанаў Галубовічаў[12], што паходзілі зь ліку «разабранай» шляхты. У вёсцы жылі малазямельныя і безьзямельныя сяляне, якія працавалі ў Новым Двары. Паселішча месьцілася ў Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павета Менскай губэрні.

Паводле перапісу 1897 году, налічвалася 10 двароў, 55 жыхароў[1]. На 1909 год 14 двароў з 47 жыхарамі[13].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Багуславец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэрыторыя Палесься ад Берасьця да Гомля стала прадметам перамоваў БНР і УНР[14]. Тым часам Багуславец у складзе Юравіцкай воласьці ўлучылі ў часова створаную 15 чэрвеня Палескую губэрню з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Ўкраінскай Дзяржавы»[15] гетмана Паўла Скарападзкага.

 
Багуславец, Алексічы, Глінішча, Княжыца на мапе 1924 г.

1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Юравіцкая воласьць Рэчыцкага павету ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.

8 сьнежня 1926 году Рэчыцкі павет быў вернуты БССР. На 1927 год у Багуслаўцы налічвалася 28 двароў 136 жыхароў[16]. У 1930 годзе тут ужо 23 двары, 109 жыхароў. У 1931 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас.

За часамі Другой сусьветнай вайны ў лістападзе 1943 году прыкладна за тры-чатыры кіламетры ад Багуслаўцу, у баі каля паваротаў на Тунеўшчыну і Глінішча, загінуў будучы Герой Савецкага Саюза старшына Мікіта Грачыхін. 28 вяскоўцаў не вярнуліся з франтоў. Паводле перапісу 1959 году, у паселішчы 176 жыхароў. У складзе калгасу «Бальшавіцкая перамога» з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Княжыца[c].

11 чэрвеня 1977 году[17] вёска Багуславец, а раней фальварак, названы ў гонар даўняга ўладальніка маёнткаў Алексічы і Вадовічы пана Багуслава Леапольда Аскеркі, харунжага мазырскага, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савету БССР была перайменаваная ў Грачыхіна[d].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2021 год — 11 гаспадарак, 24 жыхары[18]

Забудова

рэдагаваць

Плян Багуслаўца складаецца з простай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай з двух бакоў драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу[19].

  1. ^ Не ў XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1]
  2. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
  3. ^ У С. В. Марцэлева названая Слабажанка, хоць перайменаваньне здарылася толькі ў 1964 годзе[1].
  4. ^ Адбылося гэта амаль праз трыццаць чатыры гады пасьля пагібелі М. А. Грачыхіна. Раней імя гераічнага старшыны нададзена вуліцы ў вёсцы Тунеўшчына; да таго ж на ёй і пры павароце да вёскі з трасы Хвойнікі – Юравічы (Каленкавічы, Мазыр) усталяваныя абэліскі. Ці ёсьць іншыя прыклады падобнага гіпэрушанаваньня памяці аднаго чалавека ў сельскай мясцовасьці?!
  1. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 438 — 439
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  3. ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41240. А. 105, 106, 171, 171адв.
  4. ^ НГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 36
  5. ^ НГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 96
  6. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182.
  7. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73, 74.
  8. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 347. А. 1424—1427
  9. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 9, 249; Спр. 587. А. 71адв. — 73
  10. ^ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 379адв., 725
  11. ^ Подробные ведомости приходов римско-католического исповедания по Речицкому уезду Минской губернии. 1866 г.: НГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 1816. А. 404
  12. ^ Список зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 366; Список землевладельцев Минской губернии. 1911 г. — Б. м. С. 17
  13. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 11
  14. ^ Лебедзева В. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 15.
  15. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  16. ^ Юровичский район. Список населённых мест за 1927 год.
  17. ^ Лазовік Ш. Новая назва вёскі. // Ленінскі сцяг. № 76 (5598), 30 чэрвеня 1977.
  18. ^ Колькасьць насельніцтва ў вёсках Алексіцкага сельскага савету на 01.01.2021 г.
  19. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура

рэдагаваць