Віць (рака)

рака ў Беларусі

Віць, Прабо́йная канава — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Каленкавіцкім і Хвойніцкім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 70 км. Плошча вадазбору 991 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Рака
Віць
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Нахава
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці басэйн Прыпяці[d] і Гомельская вобласьць
Даўжыня 70 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,2 м³/с
Плошча басэйну 991 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Пачынаецца каля вёскі Нахава Каленкавіцкага раёну, далей цячэ ў Хвойніцкім раёне нізінай Гомельскае Палесьсе. Прытокі — невялікія ручаі і мэліярацыйныя канавы. Упадае ў Прыпяць каля вёскі Тульгавічаў Каленкавіцкага раёну.

Даліна невыразная, у нізоўі зьліваецца з абалонай Прыпяці. Да вёскі Барысаўшчыны Хвойніцкага раёну абалона двухбаковая; яе шырыня 200—300 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Замярзае ў першай дэкадзе сьнежня, крыгалом у трэцяй дэкадзе сакавіка[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 98.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1