Крысьціёнас Данэлайціс
Крысьціёнас Данэла́йціс (па-летувіску: Kristijonas Donelaitis; 1 студзеня 1714, Лазьдзінэлі (лет. Lazdineliai, ням. Lasdinehlen, Малая Летува, у той час ува Ўсходняй Прусіі), цяпер тэрыторыя Калінінскага сельскага паселішча Гусеўскага раёну Калінінградзкай вобласьці Расеі — 18 лютага 1780, Тольмінкеміс (ням. Tolmingen), цяпер Чыстыя Пруды Калінінградзкае вобласьці РФ) — летувіскі паэт, пачынальнік летувіскае мастацкае літаратуры. Адзін зь першых летувіскіх паэтаў, якія атрымалі вядомасьць па-за межамі Летувы. Прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў эўрапейскай літаратуры XVIII ст. Працаваў Лютэранскім пастарам. Ад 1736 да 1740 г. вывучаў тэалёгію ва ўнівэрсытэце Кёнігсбэргу (цяпер Калінінград). У 1743 г. стаў пастарам у вёсцы Тольмінкеміс, дзе пражыў усё сваё жыцьцё. У 1964 року да 250-годзьдзя Крысьціёнаса Данэлайціса ў двары Віленскага ўнівэрсытэту ўсталяваны помнік (скульптар Канстанцінас Багданас).
Крысьціёнас Данэлайціс | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1714[1][2][3] Лаздзінялей[d], Расея |
Памёр | 18 лютага 1780[1][2][3] (66 гадоў) Чыстыя Пруды[d], Каралеўства Прусія |
Пахаваны | Пагегі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік і паэт |
Мова | летувіская мова[1] |
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Крысьціёнас Данэлайціс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Kristijonas Donelaitis. (2016). In Encyclopædia Britannica. Retrieved from http://www.britannica.com/biography/Kristijonas-Donelaitis
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Корсакас, Костас Донелайтис Кристионас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 439.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза