Іліяда
Іліяда (па-грэцку: Ἰλιάς) — старажытнагрэцкая эпічная паэма аб Іліёне (Троі), якая прыпісваецца легендарнаму эпічнаму паэту Старажытнай Грэцыі Гамэру.
Іліяда | |
Ἰλιάς | |
Рукапіс «Іліяды» V стагодзьдзя | |
Жанр: | эпас |
---|---|
Аўтар: | Гамэр |
Мова арыгіналу: | старажытнагрэцкая |
Год напісаньня: | VIII стагодзьдзе да н. э. |
Перакладчык: | Браніслаў Тарашкевіч |
Папярэдні твор: | Кіпрыі[d] |
Наступны твор: | Этыяпіда[d] і Постгамэрыка[d] |
Прынята лічыць, што «Іліяда» ўзьнікла ў 9—8 стагодзьдзях да н. э. у грэцкіх іянійскіх гарадах Малой Азіі, на аснове паданьняў крыта-мікенскай эпохі. Паэма напісаная гекзамэтрам (каля 15 700 радкоў), у 4—3 стагодзьдзях падзеленая антычным філёлягам Зэнадотам Эфэскім на 24 песьні. «Іліяда» распавядае пра гераічную асаду Троі шматплямённым ахейскім апалчэньнем на чале зь мікенскім правадыром Агамэмнанам. Галоўныя героі паэмы — Ахіл, Мэнэляй, Гэктар і іншыя правадыры. Не зважаючы на тое, што гісторыя ахоплівае толькі некалькі тыдняў апошняга году вайны, «Іліяда» згадвае або спасылаецца на шматлікія з грэцкіх легендаў аб аблозе, як то больш раньнія падзеі, такія як збор воінаў для аблогі, прычыны вайны і зьвязаныя зь імі праблемы, якія, як правіла, зьяўляюцца бліжэйшымі да пэрыяду пачатку вайны. Затым аповяд працягваецца прароцтвам будучыні, як то немінучая сьмерць Ахіла і падзеньне Троі, хоць і аповяд сканчаецца да таго часу, як гэтыя падзеі адбываюцца. У «Іліядзе» малююцца сацыяльныя адносіны «гамэраўскага пэрыяду», аднак у ёй захаваліся таксама і рудымэнты мікенскай эпохі. Напрыклад, большасьць пэрсанажаў «Іліяды» прадстаўляюць сабой старажытных, а часам яшчэ дагрэцкіх багоў, перайначаных ў працэсе перасячэньня мясцовых культаў з рэлігіяй Зэўса — боства новых заваёўнікаў.
«Іліяда» прадстаўляе сьвет цэласным, усёвымерным, якасна аднастайным. У старажытнасьці паэма лічылася зводам ведаў, крыніцай філязофіі і паэзіі, разам з тым захавала высокую мастацкую і гістарычную каштоўнасьць. Рэальнасьць значнай колькасьці гістарычных і геаграфічных фактаў эпічнай асновы засведчаная археалягічнымі раскопкамі, які пачаў нямецкі археоляг Генрых Шліман. У 1869 годзе ён выказаў сьмелую думку, што месцам Троі зьяўляўся курган Гісарлык у Малой Азіі. Раскопкі 1870—1890 гадоў пацьвердзілі ягоную гіпотэзу, што гамэраўскі эпас меў салідную фактычную аснову.
«Іліяда» як і працяг гісторыі «Адысэя» прыпісваецца аўтарству Гамэра. Нароўні з «Адысэяй» «Іліяда» зьяўляецца адным з найстарэйшых захаваных твораў заходняй літаратуры, а ягоны пісьмовы варыянт звычайна датуецца прыкладна да 8 стагодзьдзем да н. э.[1] У клясычнай вэрсіі, якая прынятая як стандарт, «Іліяда» ўтрымлівае 15693 радкоў, якая напісаная гамэраўскай грэцкай мовай. Паводле словаў Майкла Наджлера, «Іліяда» зьяўляецца больш складаным за «Адысэю»[2].
На беларускую мову паэма была ўпершыню перакладзена Браніславам Тарашкевічам[3]. У 2024 г. апублікаваны новы пераклад, выкананы Лявонам Баршчэўскім.
Беларускія пераклады
рэдагавацьНа беларускую мову «Іліяду» пераклаў Браніслаў Тарашкевіч (да нас дайшлі фрагмэнты), урывак вядомы ў перакладзе Юльяна Дрэйзіна. Новы пераклад у 2024 г. зрабіў Лявон Баршчэўскі[4]. Над перакладам «Адысэі» працавалі Міхайла Грамыка і Юльян Дрэйзін (пераклад ня знойдзены), урывак са свайго перакладу апублікаваў Анатоль Клышка.
- Пераклад Б. Тарашкевіча. Іліяда Гомэра. Песьня І. // Беларускі звон : тыднёвая часопicь. — 11 сакавіка 1922. — № 7 (32). — С. 2.
- Пераклад Б. Тарашкевіча. Іліяда Гомэра. Песьня І-ая. // Беларускі звон : тыднёвая часопicь. — 25 сакавіка 1922. — № 9 (34). — С. 2, 3.
- Ю. Дрэйзін. Гамэр. Разьвітаньне Гэктара з Андрамахай. Іліада VI, 390—496. // Узвышша : часопіс. — 1928. — № 3. — С. 113—115.
- Іліяда / пераклад са старагрэцкай Лявона Баршчэўскага; рэдактар — Алесь Жлутка. — Менск: Энцыклапедыкс, 2024. — Т. 1: Песні I―XII. — 257 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-7247-83-7
- Іліяда / пераклад са старагрэцкай Лявона Баршчэўскага. — Менск: Энцыклапедыкс, 2024. — Т. 2: Песні XIII―XXIV. — 256 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-7247-91-2
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vidal-Naquet, Pierre. «Le monde d'Homère», Perrin, 2000. — С. 19. — ISBN 2-7028-6193-8
- ^ Myrsiades, Kostas. «Approaches to teaching Homer's Iliad and Odyssey». Modern Language Association of America. New York: Modern Language Association of America. 1987. ISBN 0873524993.
- ^ «Браніслаў Тарашкевіч. — Выбранае (1991)». Баравік.
- ^ Гамер Іліяда. — Менск: Энцыкляпэдыкс, 2024. — ISBN 978-985-7247-82-0