Антоні Аскерка (каля 1670 — па 3 лістапада 1734(?) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (17241726), кашталян наваградзкі1726).

Антоні Аскерка

Герб «Мурдэліё»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1670
Памёр па 3 лістапада 1734(?)
Род Аскеркі
Бацькі Міхал Аскерка
Канстанцыя зь Яленскіх
Жонка Ганнай з Грабоўскіх
Соф’я з Календаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Гервазі Людвік, Рафал Алаіз, Міхал Стэфан, Казімер Мацей, Марцін Тэадор і Багуслаў Леапольд

Трымаў Мазырскае староства ў 17221724.

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Міхала і Канстанцыі зь Яленскіх

У 1697 атрымаў урад чашніка, а ў 1713 — маршалка мазырскага. Абіраўся паслом на соймы 1712, 1717, 1720, 1733, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ў 17091710.

Быў прыхільнікам Радзівілаў, варагаваў з Сапегамі. Праз тое, што згодна з шлюбнай дамовай ахрысьціў свайго сына Міхала Стэфана паводле кальвінскага абраду, быў засуджаны да пазбаўленьня пасадаў, маёнткаў i жыцьця (вырак скасавалі па пераходзе сына ў каталіцтва)[1].

Першы раз ажаніўся з Ганнай Грабоўскай, другі — з Соф’яй Календай. У другім шлюбе меў сыноў Гервазія Людвіка, Рафала Алаіза, Міхала Стэфана, Казімера Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Пазднякоў В. Аскеркі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 257.

Літаратура рэдагаваць