Кашталяны наваградзкія
(Перанакіравана з «Кашталян наваградзкі»)
Кашталян наваградзкі — мясцовы ўраднік у Наваградзкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. Урад кашталяна зьяўляўся другім паводле значнасьці пасьля ваяводы.
Кашталянамі наваградзкімі былі:
- Рыгор Валовіч (1566—1585)
- князь Аляксандар Палубінскі (1586—1607)
- Самуэль Валовіч (6.3.1608 — 1626)
- Васіль Копаць (26.11.1626 — 2.1636)
- Ян Рудаміна-Дусяцкі (25.2.1636 — 9.2.1646)
- Багдан Статкевіч-Заверскі (2.3.1646 — 1651)
- Самуэль Статкевіч (29.1.1652 — 1660)
- Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі (20.5.1660 — 1670)
- Станіслаў Зяновіч (1671—1672)
- Крыштап Есьман (1672—1677)
- Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі (12.1677 — 11.10.1683)
- Аляксандар Война-Ясянецкі (15.7.1684 — 1698)
- Стэфан Яўстах Александровіч (20.4.1698 — 1700)
- Тэадор Геранім Абуховіч (4.11.1700 — 14.4.1707)
- Антоні Навасельскі (7.11.1709 — 1726)
- Антоні Аскерка (11.10.1726 — 1734)
- Багуслаў Незабытоўскі (16.10.1734 — 21.3.1739)
- Ян Рдултоўскі (31.3.1739 — 1744)
- Даніель Шышка (10.11.1744 — 1756)
- Ян Храптовіч (22.11.1756 — 1765)
- Юзэф Несялоўскі (11.11.1765 — 17.4.1773)
- Рафал Юзэф Яленскі (17.4.1773 — 1780)
- Гедэон Яленскі (13.3.1780 — 1795, памёр 2.1798)
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.