Гедройцы

літоўскі княскі род
(Перанакіравана з «Гедройц»)

Гедройцы — княскі род гербаў Гіпацэнтаўр і Порай, выхадцы зь якога займалі высокія дзяржаўныя, царкоўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Гедройцы
лац. Giedrojcy
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра род датуецца 1399 годам, калі вялікі князь Вітаўт разглядаў іхную судовую справу зь біскупам віленскім. У часе складаньня Гарадзельскай уніі (1413 год) прынялі герб Порай[1].

Паходжаньне

рэдагаваць

Паходзілі з удзельных князёў, уладаньні якіх знаходзіліся ў вёсцы Гедройцах і ейных ваколіцах на поўнач ад Вільні. 3 XVI ст. карысталіся прыдомкам Даўмонт, што мусіла сьведчыць пра іхнае старажытнае княскае паходжаньне.

У першай палове XV ст. упамінаюцца князі Война, Гоюл[1] і Ягайла Гедройцы, якія падпісалі як сьведкі міжнародныя акты Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча. Ужо ў XVI ст. існавала шмат галінаў роду. Адна з княскіх лініяў карысталася прозьвішчам Юрага.

У XV ст. у Кракаўскім унівэрсытэце навучалася 6 Гедройцаў. У попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1528 год) значыцца 85 шляхцічаў з прозьвішчам Гедройц, якія выступалі на вайну асобнай харугвай[2].

Найбольш вядомыя з роду

рэдагаваць
  1. ^ а б Пазднякоў В. Гедройцы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 521.
  2. ^ Насевіч В. Гедройцы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 502.

Літаратура

рэдагаваць