Кітаўрус (герб)

(Перанакіравана з «Гіпацэнтаўр (герб)»)

Кітаўрус (Кітаўрас, Гіпацэнтаўр) — герб, які ўжывалі многія шляхецкія роды ў Польшчы ды ВКЛ, у прыватнасьці Гальшанскія і Гедройцы (ўласную адмену). Паводле легенды пра Палямона, гэты герб быў прынесены да Літвы рымлянамі і належаў нашчадкам Даўспрунга, якія пэўны час мелі вярхоўную ўладу ў Літве (сярод іх хронікі называюць, у прыватнасьці, Швінтарога і Трайдзена). Ужываньне гербу, як мяркуюць некаторыя дасьледчыкі, сапраўды магло паказваць на паходжаньне ад ранейшай літоўскай дынастыі.

Гіпацэнтаўр

Герб уяўляў сабою чалавекаканя, замест хваста ў якога — зьмяя, у якую ляціць страла, выпушчаная з рук самой жа жывелы.

Жыгімонт Стары даў герб з кітаўрусам польскаму мястэчку Лютомерск (цяпер ужываецца як герб гміны). У нядаўні час выява гіпацэнтаўра была зьмешчаная ў гербах двух беларускіх мястэчак, што некалі належалі Гальшанскім — Гальшанаў і Старых Дарогаў, а таксама ў гербе летувіскага мястэчка Сесікай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць