Міхал Гедройц
Міхал Гедройц (каля 1425 — 4 траўня 1485) — каталіцкі манах, па сьмерці зваўся блаславёным.
![]() Міхал Гедройц, фрагмэнт фрэскі | |
![]() Герб «Кітаўрас» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | Гедройцы (мястэчка), Віленскі павет (ВКЛ), Віленскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае |
Памёр | Кракаў, Польскае Каралеўства |
Пахаваны | Касьцёл сьвятога Марка |
Род | Гедройцы |
Дзейнасьць | сьвятар |
У Вялікім Княстве Літоўскім культ М. Гедройца падтрымліваўся прадстаўнікамі роду Гедройцаў і кляштарам у Відзінішках. У наш час ідзе працэс ягонай бэатыфікацыі.
БіяграфіяРэдагаваць
З княскага роду Гедройцаў гербу «Кітаўрас», сын Юрыя.
У Быстрыцы ўступіў у ордэн аўгустынаў (братоў ад Пакуты Сьв. Мучанікаў), потым жыў у кляштары таго ж закону ў Кракаве. Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень бакаляўра (1465).
Нягледзячы на фізычную нямогласьць (кульгавасьць), быў закрысьціянінам касьцёла Сьв. Марка ў Кракаве. Набыў вядомасьць набожным, аскетычным ладам жыцьця, лічыўся прадказальнікам і цудатворцам[2].
Пахавалі манаха ў касьцёле Сьв. Марка, дзе ў наш час дзейнічае прысьвечаны яму музэй.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ CERL Thesaurus — Кансорцыюм эўрапейскіх навуковых бібліятэк.
- ^ Валерый Пазднякоў. Гедройцы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 521.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.