Марцін Гедройц
Марцін Гедройц (1545 — 10 ліпеня 1621) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўца бельскі, ваявода амсьціслаўскі (з 1617), трымаў Абельскае і Вількамірскае староствы.
![]() Марцін Гедройц | |
![]() Герб «Кітаўрас» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | Відзенішкі, Відзянішкейская сянюнія[d], Маляцкі раён, Летува |
Род | Гедройцы |
Бацькі | Матэвуш Барталамеевіч Гедройц[d] |
Дзеці | Ядвіга з Гедройцаў[d] |
БіяграфіяРэдагаваць
З княскага роду Гедройцаў, сын Матэвуша і Ганны з Крошынскіх.
Браў удзел у вайне са Швэцыяй, дзе вызначыўся ў Кірхгольмскай бітве (1605).
У 1618 фундаваў у Відзінішках Віленскага павету кляштар аўгустынаў[1].
Пабраўся шлюбам з Кацярынай Рудамінай, зь якой меў сына Маўрыцыя Казімера і дачку Ядвігу.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Валерый Пазднякоў. Гедройцы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 521.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.