Гдзень
Гдзень[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці, за 11 км на паўднёвы захад ад шашы Р35. Гдзень уваходзіць у склад Камарынскага сельсавету.
Гдзень | |
трансьліт. Hdzień | |
Дата заснаваньня: | перад 1552 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Камарынскі |
Вышыня: | 101 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 83 чал. (2021) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247653 |
СААТА: | 3203828016 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°20′8″ пн. ш. 30°26′11″ у. д. / 51.33556° пн. ш. 30.43639° у. д.Каардынаты: 51°20′8″ пн. ш. 30°26′11″ у. д. / 51.33556° пн. ш. 30.43639° у. д. |
± Гдзень |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 года сяло Гдзень названае сярод тых, што належалі Пячэрскаму манастыру ў Кіеве; уваходзіла ў склад чацьвёртай, не названай па паселішчу-лідару нядзелі[a][b][3].
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Гдзень з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[4].
Карона Каралеўства Польскага
рэдагавацьУласнасьцю Пячэрскага манастыра селішча Гдзень (Ihdin) названа таксама ў вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці, калі на пасаду яго архімандрыта ў 1593 годзе заступаў Нікіфар Тур[5].
10 траўня 1682 году, кароль Ян Сабескі, зважаючы на страту Кіева ў войнах з Расеяй, дзеля чаго добры Кіева-Пячэрскага манастыра пазбавіліся гападароў, падараваў іх адміністратару Кіеўскай мітраполіі япіскапу львоўскаму і галіцкаму Іосіфу Шумлянскаму. Надалей яны пазначаліся, як прыналежныя манастыру, хіба намінальна. У пераліку сёлаў япіскапа, складзеным у ліпені т. г., названы і Гдзень (Гдынъ), але зь неверагодна вялікай колькасьцю двароў — ажно 35[c][6]. У 1683 годзе, калі добрамі Кіеўскай мітраполіі і Пячэрскай архімандрыі кіраваў чашнік падольскі Самуіл Шумлянскі, брат япіскапа, з 6 дымоў вёски Гдзень Пячэрскага манастыра выплачваліся 2 злотыя[7]. Згаданы Гдзень у рэестры рэвізіі 1686 году палескіх вёсак Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыі пры прыняцьці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкага[8].
16 сакавіка 1706 году епіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі за 6 300 злотых перадаў у трохгадовую арэнду братавай удаве Аляксандры Шумлянскай Беласароцкі ключ, у складзе якога і вёска Гдзень. 28 днём лістапада 1714 году датаваны кантракт, падпісаны ў Даўлядах паміж мітрапалітам кіеўскім Львом Кішкам і пісарам земскім мазырскім Тэафілам Лянкевічам-Іпагорскім на трохгадовую арэнду Беласароцкага ключа (у тым ліку вёскі Гдзень) за 510 бітых талераў. 2 жніўня 1717 году мітрапаліт Леў Кішка аддаў Беласароцкі ключ з Гдзенем у арэнду на тры гады харунжаму кіеўскаму Казімеру Стэцкаму за сымбалічныя 170 злотых. 12 сакавіка 1728 году пазначаны запіс у кнізе Оўруцкага гродзкага суда аб уводзе ў валоданьне Беласароцкім ключом наміната і адміністратара Кіеўскай мітраполіі япіскапа Атанаса Шаптыцкага[9].
Згодна зь земскай кнігай Кіеўскага ваяводзтва, 23 студзеня 1747 году ў валоданьне маёнткамі Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыіі, у тым ліку Беласароцкім ключом з Гдзенем, уведзены новы адміністратар архіепіскап Флярыян Грэбніцкі[10].
У 1754 годзе з 24 двароў[d] (×6 — прыкладна 144 жыхары) вёскі Гдзень[e] выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 3 злотыя і 22 грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 14 зл. і 28 гр.[11].
Паводле габрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў, у вёсцы Гдзень жылі адпаведна 3, 7 і 8 гаспадароў, плацельшчыкаў пагалоўшчыны, якія належалі да Чарнобыльскага кагалу[12].
14-21 кастрычніка 1780 году возны генэрал ваяводзтва Кіеўскага «i innych» Базыль Валынец увёў у валоданьне маёнткамі, у тым ліку Гдзеньскім ключом, у складзе якога былі, акрамя вёскі Гдзень, Лукаеды, Ніжнія Жары і Верхнія Жары, новага кіеўскага мітрапаліта і адміністратара Кіева-Пячэрскай архімандрыі Ясона Смагаржэўскага. У канцы дакумэнту возны, ня ўмеючы пісаць, добрасумленна «znak krzyża świętego położył»[13].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гдзень – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 годзе ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[14]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Гдзень на той час была ўласнасьцю Кіеўскай мітраполіі ў асобе яе галавы Тэадосія Растоцкага[15].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямецкая імпэрыя перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гдзень, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[16].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
26 верасьня 2006 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Верхнежароўскага сельсавету перададзеная ў склад Камарынскага пасялковага савету[17]. 12 лістапада 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[18].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 202 чалавекі
- 1 студзеня 2006 году — 164 чалавекі, зь якіх 21 ва ўзросьце да 16 гадоў, 77 — у працаздольным і 66 — старэйшым за працаздольны. Колькасьць гаспадарак — 74.
- 2010 год — 109 чалавек
- 2021 год — 83 чалавекі[19]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Яшчэ не ў Каралеўстве Польскім, як пра тое пісаў С. В. Марцэлеў[2].
- ^ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Чарнобыльская воласьць (званая калі-нікалі паветам), як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці.
- ^ Магчыма, вялося пра колькасьць падданых, а не двароў.
- ^ Усяго ў вёсцы налічвалася «szesnastka» дыму i «cztery chałup», а 1 дым у той час складалі 320 двароў.
- ^ Перайначана ў Żdyn.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 71
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 76 — 77
- ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 587 — 588
- ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 1. Акты, относящиеся к истории православной церкви в Югозападной России. – Киев, 1859. С. 386
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 10. – Киев, 1904. С. 357—363
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 495
- ^ Описание архива западнорусских униатских митрополитов (далей: Описание архива). Т. 1. 1470–1700. – С.-Петербург, 1897. № 986
- ^ Описание архива. Т. 2. 1701–1839. – С.-Петербург, 1907. № 1111, 1161, 1179, 1268
- ^ Описание архива. Т. 2. – № 1444
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 15, 22, 186, 208, 269
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765 – 1791 гг. – Киев, 1890. С. 303, 392, 711
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). — Киев, 1871. С. 642 — 644
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922 // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)
- ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области (рас.) / Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12.11.2013 г. № 276
- ^ Камарынскі сельсавет
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.