Лукаеды
Лукае́ды (з 20 красавіка 1939 году Кі́рава) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці, за 59 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў[b]), 182 км ад Гомеля. У складзе Камарынскага сельсавету.
Лукаеды лац. Łukajedy | |
Дата заснаваньня: | перад 1682 годам[a] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Камарынскі |
Вышыня: | 101 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 167 чал. (2021) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247653 |
СААТА: | 3203828046 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°23′38″ пн. ш. 30°35′6″ у. д. / 51.39389° пн. ш. 30.585° у. д.Каардынаты: 51°23′38″ пн. ш. 30°35′6″ у. д. / 51.39389° пн. ш. 30.585° у. д. |
± Лукаеды |
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагаваць10 траўня 1682 году, кароль Ян Сабескі, зважаючы на страту Кіева ў войнах з Расеяй, дзеля чаго добры Кіева-Пячэрскага манастыра пазбавіліся гападароў, падараваў іх адміністратару Кіеўскай мітраполіі япіскапу львоўскаму і галіцкаму Іосіфу Шумлянскаму. Надалей яны пазначаліся, як прыналежныя манастыру, хіба намінальна. У пераліку сёлаў япіскапа, складзеным у ліпені т. г., названыя і Лукаеды, але зь неверагодна вялікай колькасьцю двароў — ажно 40[c][2]. У 1683 годзе, калі добрамі Кіеўскай мітраполіі і Пячэрскай архімандрыі кіраваў чашнік падольскі Самуіл Шумлянскі, брат япіскапа, з 6 дымоў вёскі Лукаеды Пячэрскага манастыра выплачваліся 2 злотыя[3]. Згаданыя Лукаеды ў рэестры рэвізіі 1686 году палескіх вёсак Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыі пры прыняцьці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкага[4].
16 сакавіка 1706 году епіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі за 6 300 злотых перадаў у трохгадовую арэнду братавай удаве Аляксандры Шумлянскай Беласароцкі ключ, у складзе якога і вёска Лукаеды. 28 днём лістапада 1714 году датаваны кантракт, падпісаны ў Даўлядах паміж мітрапалітам кіеўскім Львом Кішкам і пісарам земскім мазырскім Тэафілам Лянкевічам-Іпагорскім на трохгадовую арэнду Беласароцкага ключа (у тым ліку вёскі Лукаеды) за 510 бітых талераў. 2 жніўня 1717 году мітрапаліт Леў Кішка аддаў Беласароцкі ключ з названым Гдзенем і з Лукаедамі (схаванымі за словамі «і інш.») у арэнду на тры гады харунжаму кіеўскаму Казімеру Стэцкаму за сымбалічныя 170 злотых. 12 сакавіка 1728 году пазначаны запіс у кнізе Оўруцкага гродзкага суда аб уводзе ў валоданьне Беласароцкім ключом з Лукаедами наміната і адміністратара Кіеўскай мітраполіі япіскапа Атанаса Шаптыцкага[5].
Згодна зь земскай кнігай Кіеўскага ваяводзтва, 23 студзеня 1747 году ў валоданьне маёнткамі Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыіі, у тым ліку Беласароцкім ключом з Лукаедами, уведзены новы адміністратар архіяпіскап Флярыян Грэбніцкі[6].
У 1754 годзе з 40 двароў[d] (×6 — прыкладна 240 жыхары) вёскі Łukoidy выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 6 злотых і 7 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва[e]) 25 злотых[7].
Паводле габрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў, у вёсцы Лукаеды жылі адпаведна 4, 3 і 6 гаспадароў, плацельшчыкаў пагалоўшчыны, якія належалі да Чарнобыльскага кагалу[8].
14-21 кастрычніка 1780 году возны генэрал ваяводзтва Кіеўскага «i innych» Базыль Валынец увёў у валоданьне маёнткамі, у тым ліку Гдзеньскім ключом, у складзе якога былі, акрамя вёскі Гдзень, Лукаеды, Ніжнія Жары і Верхнія Жары, новага кіеўскага мітрапаліта і адміністратара Кіева-Пячэрскай архімандрыі Ясона Смагаржэўскага. У канцы дакумэнту возны, ня ўмеючы пісаць, добрасумленна «znak krzyża świętego położył»[9].
Расейская імпэрыя
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лукаеды – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 годзе ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[10]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Лукаеды на той час была ўласнасьцю Кіеўскай мітраполіі ў асобе яе галавы Тэадосія Растоцкага[11].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямецкая імпэрыя перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Лукаеды, аднак, апынуліся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[12].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Насельніцтва
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
- ^ Не Палтава, як у С. В. Марцэлева[1].
- ^ Роўна такая колькасьць двароў засьведчана на 1754 г. А тады, магчыма, вялося хіба пра колькасьць падданых.
- ^ Усяго ў вёсцы налічвалася «puł ćwierci dymu», а 1 дым у той час складалі 320 двароў.
- ^ У першую чаргу, на барацьбу супраць гайдамакаў.
- ^ Гэтая інфармацыя пазьней стала недаступнай. У рэдакцыі 2023 г. зьвесткі пра колькасьць жыхароў па ўсіх населеных пунктах Камарынскага сельсавету адсутныя[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 88
- ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 1. Т. 10. – Киев, 1904. С. 357—363
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 495
- ^ Описание архива западнорусских униатских митрополитов (далей: Описание архива). Т. 1. 1470–1700. – С.-Петербург, 1897. № 986
- ^ Описание архива. Т. 2. 1701–1839. – С.-Петербург, 1907. № 1111, 1161, 1179, 1268
- ^ Описание архива. Т. 2. – № 1444
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 15, 22, 186
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765 – 1791 гг. – Киев, 1890. С. 303, 392, 711
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). — Киев, 1871. С. 642 — 644
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922 // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.
- ^ Камарынскі сельсавет
- ^ Камарынскі сельсавет/
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.