Флярыян Грабніцкі

Флярыян Грабніцкі (1684?, Полацкае ваяводзтва — 1762) — царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Уніяцкі біскуп віцебскі (17161719}, арцыбіскуп полацкі1719), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі1748). Доктар тэалёгіі.

Флярыян Грабніцкі
Флярыян Грабніцкі
Флярыян Грабніцкі
Ostoja herb.svg
Герб «Астоя»
XII мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
1745 — 1762
ПапярэднікАтанас Шаптыцкі
НаступнікФэліцыян Піліп Валадковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1684?
Памёр 1762
Пахаваны
Род Грабніцкія
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар

БіяграфіяРэдагаваць

 
Флярыян Грабніцкі, XIX ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Грабніцкіх гербу «Астоя». Прыняў манаства ў ордэне базылянаў Сьв. Язафата.

Скончыў Львоўскі папскі калегіюм (паводле іншых зьвестак, Віленскую акадэмію). Выкладаў філязофію ў Жыровіцкай базылянскай школе, быў ігуменам Віленскага Траецкага манастыра і мітрапаліцкім афіцыялам (з 1713), каад’ютарам арцыбіскупа полацкага.

Спрабаваў праз суд вярнуць маёмасьць полацкіх манастыроў, перададзеную каралём і вялікім князем Стэфанам Баторыем езуітам, аднак з прычыны вялікага ўплыву ордэна ў дзяржаўных органах ня здолеў дасягчы справядлівасьці.

Выступаў супраць пераходу грэка-каталікоў у лацінскі абрад. Дамогся выданьня папскага дэкрэту пра захаваньне ўсходняга абраду, які аднак з прычыны процідзеяньня рымска-каталіцкага духавенства і дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай не выконваўся.

Рэфармаваў базылянскія манастыры, дбаў пра адукацыю кліру, апекваўся грэка-каталіцкімі сьвятынямі[1]. Зь ягонай ініцыятывы ў Полацкай архіяпархіі ўзьвялі шэраг мураваных бажніцаў і манастыроў. Ахвяраваў уласныя сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабору ў стылі віленскага барока. Пахававалі мітрапаліта ў гэтай сьвятыні[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Сяргей Казуля. Грабніцкі Фларыян // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 96.
  2. ^ Сяргей Казуля. Грабніцкі Фларыян // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 550.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Флярыян Грабніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў