Камарынскі сельсавет (Брагінскі раён)
Кама́рынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Камарын.
Камарынскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Камарын |
Дата ўтварэньня | 12 лістапада 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць8 сьнежня 1926 году створаны Камарынскі сельсавет у складзе Камарынскага раёну Рэчыцкай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Гомельскай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[1]. З 25 сьнежня 1962 году ў Брагінскім раёне[2].
16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Кіраўскаму сельсавету (былы Лукаедзкі). 17 лістапада 1959 году Камарыну нададзены статус гарадзкога пасёлку. У сувязі з гэтым Кіраўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя навастворанаму Камарынскаму пасялковаму савету.
26 верасьня 2006 году ў склад пасялковага савету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары — ліквідаванага Верхнежароўскага сельсавету[3].
20 жніўня 2008 году ліквідаваныя населеныя пункты Вяльмоў, Жалібор, Залесьсе, Калыбань, Крукі, Кулажын, Міхалёўка, Пасека, Пасудава, Прыстанскае, Чыкалавічы[4].
12 лістапада 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[5].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 2014 году — 8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Камарынскі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
- ^ Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области (рас.) / Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295
- ^ Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района (рас.) / Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68
- ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области (рас.) / Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12.11.2013 г. № 276
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 273
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 82, 169
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 119