Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў
Гэтая старонка — частка правілаў Вікіпэдыі. Пададзеным тут нормам мусяць падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваньнем упэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, сьпярша абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Скарачэньні: ВП:ПТА ВП:П3А ВП:3А |
---|
Правіла трох адкатаў (3А) абавязковае для выкананьня ўсімі ўдзельнікамі Вікіпэдыі. Яно служыць для прадухіленьня войнаў рэдагаваньняў.
Не дазваляецца ажыцьцяўляць больш за тры поўныя або частковыя «адкаты» на адной і той жа старонцы на працягу 24 гадзін. Пад «адкатам» тут маецца на ўвазе скасаваньне ўсякіх дзеяньняў усякага іншага ўдзельніка.
Удзельнік, які парушыў гэтае правіла, можа быць заблякаваны на тэрмін да 24 гадзін за першы выпадак парушэньня і на больш доўгі тэрмін пры пагаршэньні парушэньняў або іх паўторы.
Гэтае абмежаваньне ўжываецца да ўдзельніка, а не рахунка. «Адкаты», зробленыя з розных рахункаў, якія належаць аднаму і таму ж ўдзельніку, лічацца як зробленыя гэтым удзельнікам. У выпадку розных удзельнікаў гэтае абмежаваньне ўжываецца да кожнага асобна.
Гэтае абмежаваньне ўжываецца ў дачыненьні да кожнай старонкі асобна. Напрыклад, калі ўдзельнік на працягу 24 гадзін зьдзейсьніў тры «адкаты» на адной старонцы і яшчэ тры на іншай, то фармальна ён сваімі шасьцю «адкатамі» правіла не парушыў.