Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:ПАКРУЗЕ»)
Скарачэньні:
ВП:НДА
ВП:НДДА

Не ілюструйце абсурднасьць правілаў абсурднымі ж рэдагаваньнямі, якія прытрымліваюцца гэтых правілаў

рэдагаваць

Найлепшым сродкам разьвязаньня канфліктаў у Вікіпэдыі лічыцца дыялёг і дыскусія на старонках абмеркаваньня і пошук кансэнсусу (яны менавіта для гэтага і ствараліся!). Але часам, калі прыняты шляхам абмеркаваньня разьвязак здаецца вам няслушным, у вас можа ўзьнікнуць жаданьне прадэманстраваць ўсю яго абсурднасьць на навочным прыкладзе, ужыўшы яго да іншых артыкулаў.

Ня варта гэтага рабіць!

Наступствы довадаў «на навочных прыкладах» застануцца ў Вікіпэдыі і па тым, як сьціхне спрэчка, і шматлікім удзельнікам прыйдзецца ліквідаваць гэтыя наступствы. Замест аднаго «няслушнага» артыкула зьявіцца мноства «няслушных» — і гэта дрэнна.

Выказваючы свой ​​пункт гледжаньня, даводзьце яго, прыводзьце прыклады ў межах абмеркаваньня, але не выкарыстоўвайце існыя артыкулы ў якасьці «паддосьледных», не стварайце новыя артыкулы толькі дзеля ілюстрацыі абсурднасьці іх існаваньня.

Рэдагаваньні, якія робяцца дзеля дэманстрацыі абсурднасьці якіхсьці дзеяньняў, самі зьяўляюцца абсурднымі, псуюць артыкулы і зьяўляюцца адным зь відаў вандалізму. У выпадку, калі адсутнасьць добрых намераў цалкам відавочная, удзельнік, які робіць такія рэдагаваньні, можа быць заблякаваны адміністратарам.

Не выпрабоўвайце на трываласьць

рэдагаваць

Ня варта выпрабаваць правілы Вікіпэдыі на трываласьць — такія экспэрымэнты парушаюць функцыянаваньне Вікіпэдыі і супярэчаць яе мэтам. Напрыклад, хтосьці можа настойліва скасоўваць рэдагаваньні ў дакладнасьці тры разы на дзень, заяўляючы, што правілы (у прыватнасьці, правіла трох адкатаў) не былі парушаныя. Правіла трох адкатаў ня мусіць тлумачыцца як дазвол рабіць нематываваныя адкаты лікам менш за тры (такія дзеяньні расцэньваюцца як парушэньне Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў, і могуць таксама разглядацца як падрыў функцыянаваньня Вікіпэдыі). Калі яны зьдзяйсьняюцца бесьперапынна на працягу доўгага часу, то вельмі імаверна, што да ўдзельніка, які ажыцьцяўляе іх, будуць ужытыя санкцыі.

Не хадзіце па крузе ў дыскусіі

рэдагаваць
Скарачэньні:
ВП:ПАКРУЗЕ
ВП:НЯЧУЮ

Здараюцца выпадкі, калі ўдзельнікі наўмысна ходзяць па крузе ў дыскусіі, паўтараючы адны і тыя ж аргумэнты да бясконцасьці, нават па тым, як іх шматкроць аргумэнтавана адпрэчылі іншыя ўдзельнікамі, і адмаўляюцца чуць чужыя аргумэнты або прызнаваць памылковасьць свайго пункту гледжаньня. Нярэдка такія ўдзельнікі засноўваюць свае нападкі на апанэнтаў або свае зацятыя рэдагаваньні ў артыкулах на памылковым, зьняпраўджаным сьцьверджаньні, імкнучыся нягледзячы ні на што давесьці яго праўдзівасьць.

Вікіпэдыя грунтуецца на духу добрасумленнага і канструктыўнага супольнага рэдагаваньня і пошуку кансэнсусу. Калі прыхільнасьць нейкага ўдзельніка пэўнаму пункту гледжаньня пераходзіць межы разумнасьці і канструктыўнасьці і людзям, не ўцягнутым у разьвязаньне канфлікту, становіцца відавочным, што ён сьвядома і наўмысна ігнаруе разумныя аргумэнты і камэнтары іншых удзельнікаў, адміністратараў і пасярэднікаў, іх спасылкі на правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі, адмова такога ўдзельніка лічыцца з чужымі думкамі ня можа разглядацца як добрасумленная памылка або выказваньне свайго пункту гледжаньня, якое не забараняецца правіламі. Такія паводзіны могуць разглядацца як дэструктыўныя, бо мэтай удзельніка зьяўляецца давесьці або зацьвердзіць свой пункт гледжаньня ўсімі прыдатнымі сродкамі.