Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:ПАДРОБКА»)
Скарачэньне:
ВП:УАВ

Вікіпэдыя — праект стварэньня энцыкляпэдыі, а не супольнасьць клюбаў паводле інтарэсаў. Удзельнікі праекту — сябры аўтарскага калектыву, таму хацелася б, каб асабістыя дачыненьні паміж імі не заміналі працы над супольным праектам. Абмеркаваньні ў Вікіпэдыі — нават асабістыя абмеркаваньні ўдзельнікаў — мусяць мець адзіную мэту: паляпшэньне энцыкляпэдычных артыкулаў. Таму ўсякі пераход на асобу супярэчыць самому духу Вікіпэдыі. Удзельнікі могуць не падабацца адзін аднаму, выклікаць адзін у аднаго непрыязнасьць, але гэтыя эмоцыі ня мусяць ніяк адбівацца на старонках Вікіпэдыі.

Ніколі не рабіце нападаў на іншых удзельнікаў.
Такім дзеяньням няма ніякага апраўданьня.
  • Ні пры якіх умовах не рабіце нападаў пэрсанальнага характару на іншых удзельнікаў Вікіпэдыі. Абмяркоўвайце ня аўтараў, а зьмест артыкулаў. Асабістыя абразы і пагрозы ніякім чынам не дапамогуць вам абараніць свой пункт гледжаньня — яны толькі наносяць шкоду супольнасьці Вікіпэдыі і замінаюць іншым удзельнікам працаваць над стварэньнем высакаякаснай энцыкляпэдыі.

Кожны ўдзельнік пры магчымасьці мае дапамагаць стварэньню і падтрыманьню спрыяльнага псыхалягічнага клімату ў супольнасьці Вікіпэдыі. Асабістыя напады на ўсякага з удзельнікаў, незалежна ад яго паводзінаў у мінулым, супярэчаць духу супольнасьці.

Помніце, што кожны карыстальнік інтэрнэту мае доступ да палемікі, якая вядзецца на старонках абмеркаваньняў Вікіпэдыі. Паводзіны кожнага ўдзельніка ў час працы над праектам уплываюць на аўтарытэт Вікіпэдыі ў цэлым. Будзьце зычлівымі, а таксама заўсёды захоўвайце спакой і годнасьць(En). Пазьбягайце абразьлівых рэплік у апісаньнях выпраўленьняў артыкулаў.

Скарачэньні:
ВП:АБРАЗА
ВП:АБРАЗЫ

Асабістымі абразамі лічацца:

рэдагаваць
  1. Заявы пра тое, што той або іншы ўдзельнік ня мае здольнасьці добра напісаць той або іншы артыкул — або ўвогуле быць годным карыстальнікам Вікіпэдыі з прычыны свайго веку, стаці, прыналежнасьці да пэўнай нацыі, рэлігіі, сацыяльнай групы, прафэсіі, арганізацыі або іншых катэгорыяў асобаў. Пры гэтым усё роўна, ці сапраўды гэты ўдзельнік належыць да гэтай катэгорыі;
  2. Агульныя нэгатыўныя ацэнкі ўнёску ўдзельніка ў Вікіпэдыю («ён — троль», «яна — кепскі рэдактар» і інш.), якія не падмацоўваюцца разгорнутай аргумэнтацыяй (аналізам значнай колькасьці канкрэтных выпраўленьняў і г. д.);
  3. Адмоўна афарбаваная лексыка, якая характарызуе карыстальніка і яго паводзіны: ацэнкі накшталт «дурань», «ідыёт», «апантаны», «гістэрыка», «трызьненьне», а таксама ўсякія нецэнзурныя выразы (у тым ліку з пропускам і заменай літар і інш.);
  4. Нэгатыўныя выказваньні ў адрас іншых або выпады з пазыцыяў перавагі над іншым (напрыклад, «Я доктар навук, а ты хто наогул такі?»);
  5. Наўмыснае перакручваньне імя ўдзельніка;
  6. Сьцьверджаньне, што ўдзельнік пакутуе на якоесьці захворваньне, разумовую або фізычную непаўнавартасьнасьць і інш.
  7. Спасылкі на артыкулы ў Вікіпэдыі або вонкавыя крыніцы, прысьвечаныя тым або іншым выразна нэгатыўным зьявам, калі гэтыя спасылкі прастаўляюцца такім чынам, каб беспасярэдне зьвязаць гэтыя зьявы з пэўным удзельнікам.

Пры гэтым ня мае значэньня, ці робіцца абраза ў беспасярэдніх зносінах з удзельнікам або ў іншай сытуацыі.

Калі вы сутыкнуліся з асабістымі абразамі

рэдагаваць

Удзельніку, які лічыць, што яго абразілі, рэкамэндуецца зьвярнуцца да апанэнта, высьветліць, ці была гэтая абраза наўмыснай, і папрасіць яго выбачыцца. У выпадку, калі факт нанесенай абразы не выклікае сумневу або калі апанэнт не адказвае на звароты, то ўдзельнік мае права зьвярнуцца да хоць-якога незацікаўленага адміністратара, які, пераканаўшыся, што абраза сапраўды мела месца, выносіць папярэджаньне аб недапушчальнасьці такіх дзеяньняў.

Выдаленьне асабістых абразаў

рэдагаваць

Рэплікі ўва ўсякім абмеркаваньні, якія цалкам складаюцца з асабістых абразаў, можа выдаліць кожны ўдзельнік. Пры гэтым можна пакінуць замест тэксту пазнаку: Абраза. Выдалена — выглядае вось так: (абраза выдаленая)

Скарачэньні:
ВП:ПАГРОЗА
ВП:ПАГРОЗЫ

Ніколі не пагражайце іншым удзельнікам

  • Юрыдычнымі наступствамі (або судовымі пазовамі);
  • Фізычнай расправай;
  • Дзеяньнямі, у выніку якіх іншы ўдзельнік Вікіпэдыі можа трапіць пад перасьлед паводле палітычных або рэлігійных матываў з боку ўраду, працадаўцы або іншай асобы ці арганізацыі.

Удзельнік, які дазваляе такія пагрозы, можа неадкладна атрымаць блякаваньне, на працяглы тэрмін або назаўсёды, без папярэджаньня і папярэдняга абмеркаваньня.

Падробка і фальсыфікацыя

рэдагаваць
Скарачэньне:
ВП:ПАДРОБКА

Значнымі парушэньнямі ў Вікіпэдыі таксама лічацца падробка і фальсыфікацыя, а менавіта:

  • Наўмысная зьмена чужых допісаў, якая ўплывае на іх зьмест, або іх выдаленьне, або напісаньне паведамленьняў ад чужога імя;
  • Наўмысная падробка імёнаў іншых удзельнікаў і стварэньне копіяў іх асабістых старонак і абмеркаваньняў, зьмест якіх можа запляміць удзельніка, з старонкі якога рабілася копія;
  • Наўмысная падробка імёнаў іншых удзельнікаў і стварэньне копіяў іх асабістых старонак і абмеркаваньняў з мэтай наўмыснага ўнясеньня выпраўленьняў, якія ганяць удзельніка, з старонкі якога рабілася копія, або іншых удзельнікаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць