Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю-2022

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:ВЛЗ-2022»)
Запрашаем у «Вікі любіць Зямлю-2022»!
Лягатып праекту
Лягатып праекту
Скарачэньне:
ВП:ВЛЗ-2022

«Вікі любіць Зямлю-2022» — штогадовы міжнародны фотаконкурс, які ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды сваіх краінаў і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць уласны конкурс, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца. Асноўная задача конкурсу — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя».

Засяроджваймася ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на прыродаахоўных землях мясцовага ўзроўню, а таксама на як мага шырэйшай разнастайнасьці прыродных мясьцінаў: лясах, парках, садах, гарах, пячорах ці любых іншых прыродаахоўных мясцовасьцях у вашай краіне. Такім чынам, большасьць удзельніц і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды. Сёлета міжнародныя пераможныя здымкі будуць прадстаўляць 2 катэгорыі — краявіды (у тым ліку асобныя дрэвы, калі яны ёсьць помнікамі прыроды) і макра або набліжэньне (жывёлы, расьліны і грыбы):

  • міжнароднае журы адбярэ да 20 здымкаў, зь якіх да 10 у кожнай катэгорыі;
  • на мясцовым узроўні будзе да 15 пераможцаў, зь іх да 10 у кожнай катэгорыі. Мясцовыя арганізатары могуць вырашыць не дзяліць мясцовых пераможцаў паводле катэгорыяў і могуць абраць меней здымкаў (напрыклад, 10).

Інфармацыя Спадарожна ў Беларускай Вікіпэдыі цягам чэрвеня—ліпеня ладзіцца тэматычны конкурс у стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.

Што б зрабіць рэдагаваць

  1. Палепшыць і стварыць як мага больш артыкулаў пра заказьнікі і помнікі прыроды Беларусі на падставе надзейных крыніцаў.
  2. Запампаваць у чэрвені—ліпені ў Вікісховішча вольныя выявы прыродаахоўных земляў і помнікаў прыроды Беларусі.
  3. Суправаджаць катэгорыямі залітыя ў Вікісховішча выявы (c:Category:Protected areas of Belarus і яе падкатэгорыямі).

Паводле правілаў фотаконкурсу ў Беларусі, кожны пададзены здымак мае:

  1. быць зьнятым і загружаным самастойна;
  2. быць загружаным ад 1 чэрвеня 2022 году а 00:00 да 31 ліпеня 2022 году а 23:59 паводле беларускага часу (UTC+3) ў Вікісховішча;
  3. быць пад вольнай ліцэнзіяй;
  4. зьмяшчаць вызначаны заказьнік, помнік прыроды або іншы прыродаахоўны абшар Беларусі.

У фотаконкурсе магчыма браць удзел зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Таксама варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу. Да 1 верасьня 2022 году журы абвяшчае мясцовых пераможцаў на c:Commons:Wiki Loves Earth 2022/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), непаўторнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі.

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў


Створаныя артыкулы рэдагаваць

  Дадайце спасылку на створаны артыкул у выглядзе # [[Назва артыкулу]] — {{Вікіпэдыст|<Імя_карыстальніка>}}.

Палепшаныя артыкулы рэдагаваць

Дадайце артыкул, дапоўнены прынамсі на 500 байтаў.

рэдагаваць Удзельніцы і ўдзельнікі


  Калі Вы зацікавіліся конкурсам, запішыцеся ў сьпіс, дадаўшы сымбаль «хэш» і тры тыльды (# ~~~), якія пры захаваньні заменяцца на ваш нік. Запіс у сьпіс сымбалічны і не накладае аніякіх абавязкаў.

Дапаможныя сродкі рэдагаваць

Службовыя старонкі: