Creative Commons (CC) — некамэрцыйная арганізацыя, галоўнай мэтай якой стае пашырэньне легальнага распаўсюду творчых прац.[3] Штаб-кватэра знаходзіцца ў Сан-Францыска, ЗША. Арганізацыя распрацавала шэраг ліцэнзій, якія маюць агульную назву «ліцэнзіі Creative Commons». Гэтыя ліцэнзіі дазваляюць аўтарам разьмеркаваць, якія правы пакінуць сабе, а ад якіх адмовіцца на карысьць іншых карыстальнікаў. Вікіпэдыя — адзін з самых вядомых сеціўных рэсурсаў, які выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons.

Creative Commons
Тып Некамэрцыйная арганізацыя
Дэвіз Creative Commons develops, supports, and stewards legal and technical infrastructure that maximizes digital creativity, sharing, and innovation.[1]
Заснаваная 2001 год
Заснавальнікі Лорэнс Лэсіг
Краіна
Разьмяшчэньне Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША
Галіна Аўтарскае права
Прадукцыя CC
Лік супрацоўнікаў
  • 147 чал.[2]

Арганізацыя была заснаваная ў 2001 годзе пры падтрымцы Center for the Public Domain. Першы набор ліцэнзіяў зьявіўся ў сьнежні 2002 году.[4]

Глядзіце таксама Рэдагаваць

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць