Гартс Эдынбург

шатляндзкі футбольны клюб з Эдынбургу

«Гарт оф Мідлётыян» (па-ангельску: Heart of Midlothian F.C.) — шатляндзкі футбольны клюб з гораду Эдынбургу, прадстаўнік Прэм’ер-лігі Шатляндыі. Адзін з двух клюбаў гораду, якія прадстаўляюць найвышэйшую лігу краіны, другі мае назоў «Гібэрніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тынкасл», які месьціцца ў эдынбурскім раёне Горгі. Стадыён зьяўляецца хатняй арэнай з 1886 году й зьмяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе летувіска-расейскі бізнэсоўца й банкір Уладзімер Раманаў выкупіў большую частку правоў на клюб у былога ўладальніка Крыса Робэртсана. На сёньняшні дзень клюб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладаньню клюбам Уладзімерам Раманавым. Апошнім значным дасягненьнем клюбу лічыцца перамога ў Кубку Шатляндыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клюб «Гібэрніян» зь лікам 5:1[2].

Гартс
Поўная назва Heart of Midlothian Football Club
Заснаваны 1874
Горад Эдынбург, Шатляндыя
Стадыён Тынкасл
Умяшчальнасьць: 17 420
Прэзыдэнт Эн Бадж[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
heartsfc.co.uk (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Найбольш ранішняе згадваньне клюбу пад назовам Heart of Midlothian у спартовым кантэксьце было зроблена ў газэце The Scotsman 20 ліпеня 1864 году, калі каманда The Scotsman і Heart of Midlothian праводзілі гульню ў крыкет. На сёньняшні дзень невядома меў гэты клюб дачыненьне да футбольнага ці не, але ў тыя часу ў Брытаніі шмат клюбаў таксама добра гулялі ў іншых відах спорту[3]. «Гартс» быў заснаваны ў 1874 году. Па розных меркаваньнях назва была ўзята ад папулярнай невялічкай танцавальнай залі[4], якая ў сваю чаргу так звалася па вядомым рамане сэра Ўолтэра Скота «Сэрца графства Лётыян» (Heart of Midlothian).

Клюб пачаў мець сур’ёзныя фінансавыя праблемы ў лістападзе 2011 году, што азначала, што кіраўніцтва было не ў стане выплаціць гульцам заробную плату[5], і клюб быў выстаўлены на продаж[6]. Заробак за кастрычнік быў выплачаны позна, а заробак за лістапад гульцы ўбачылі толькі праз дваццаць дзевяць дзён, літаральна за дзень іхнага заробку за сьнежань[7]. Але й заробак за сьнежань таксама ня быў выплачаны своечасова[8], з-за чаго прафзьвяз гульцоў падаў скаргу ў кіраўніцтва шатляндзкай Прэм’ер-Лігі[9]. У гэты пэрыяд клюб параіў гульцам шукаць новы клюб[10]. 4 студзеня 2012 году кіраўніцтва Прэм’ер-Лігі загадала «Гартсу» выплаціць усе нявыплачаныя заробкі да 11 студзеня й настойвала, каб заработная плата студзеня павінна была быць выплачана ў тэрмін да 16 студзеня[11]. «Гартс» выплаціў усе заробкі 16 студзеня пасьля продажу Эгерта Ёнсана ва «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»[12].

17 чэрвеня 2013 году «Гартс» быў перададзіны пад вонкавы кантроль, маючы пазыку ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[13].

Фарм-клюбы

рэдагаваць

Наступныя клюбы раней прымыкалі да «Гартсу», калі яны ўваходзілі ў холдынг Уладзімера Раманава: «Коўна» (Летува), «Партызан» (Беларусь).

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Крэйг Гордан 1982
2   Аб Фрэнкі Кент 1995
3   Аб Стывэн Кінгсьлі 1994
4   Аб Крэйг Голкет 1995
6   ПА Бэні Банінгім 1998
7   ПА Джордж Грант 1994
8   ПА Калэм Ньюўэнгоф 2001
9   Нап Лоўрэнс Шэнкланд (капітан) 1995
10   Нап Бары Макі 1994
11   Нап Ютара Ада 2001
12   Бр Раян Фултан 1996
14   ПА Кэмэран Дэўлін 1998
15   Аб Міхаэль Штайнвэндэр 2000
16   ПА Блэр Сьпітал 1995
17   Нап Алан Форэст 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   Аб Гары Мілн 1996
19   Нап Элтан Кабангу (ар. Юніён) 1998
20   ПА Ян Данда 1998
21   Нап Джэймз Ўілсан 2007
22   ПА Эйдэн Дэнэм 2003
23   Аб Льюіс Нілсан 2003
25   ПА Маколі Тэйт 2005
27   ПА Санэр Картум 1995
28   Бр Зандэр Кларк 1992
29   Аб Джэймз Пэнрайс 1998
30   Аб Джэймі Макарт 1997
35   Аб Адам Форэстэр 2005
37   Нап Муса Драмэ 2001
77   Нап Кенэт Варгас 2002
82   Аб Джэралд Тэйлар (ар. Сапрыса) 2001

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць