Вялічкі (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Вялі́чкі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Вялічкі | |
трансьліт. Vialički | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225077[1] |
СААТА: | 1240820016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′2″ пн. ш. 23°39′50″ у. д. / 52.50056° пн. ш. 23.66389° у. д.Каардынаты: 52°30′2″ пн. ш. 23°39′50″ у. д. / 52.50056° пн. ш. 23.66389° у. д. |
± Вялічкі |
Вялічкі месьцяцца за 500 м на поўдзень ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98), за 16 км на паўночны захад ад Камянцу, за 49 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
рэдагаваць- канец XIX ст.: вёска ў Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 25 двароў, 169 жыхароў, у складзе Вялічкаўскай сельскай грамады.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1939: у выніку пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 22 двары, 119 жыхароў.
- 1941—1945: за час Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 2 жыхары вёскі.
- 1959: паводле перапісу 109 жыхароў.
- 1970: 63 жыхары.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 12 жыхароў
- 2005 год — 9 жыхароў, 8 двароў[3]
- 1999 год — 19 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Почтовые индексы улиц деревни Велички (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 15 лютага 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 34
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 34.