Зосін Вялікі
(Перанакіравана з «Вялікі Зосін»)
Зо́сін Вялі́кі[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Зосін Вялікі ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 29 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 44 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Зосін Вялікі | |
трансьліт. Zosin Vialiki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[1] |
СААТА: | 1256889041 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′53″ пн. ш. 24°12′4″ у. д. / 52.44806° пн. ш. 24.20111° у. д.Каардынаты: 52°26′53″ пн. ш. 24°12′4″ у. д. / 52.44806° пн. ш. 24.20111° у. д. |
± Зосін Вялікі |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 501 дзесяціна[3]. Паводле перапісу 1897 року 227 жыхароў, 32 двары. На пачатку XX стагодзьдзя 243 жыхары.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 134 жыхары, 41 двор.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 191 жыхар (перапіс); 1970 год — 143 жыхары; 1999 год — 46 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 40 жыхароў, 18 гаспадарак; 2005 год — 33 жыхары, 15 двароў[5]; 2010 год — 12 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н547 Шчарбы — Аляксандраўка[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Зосин Большой (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Zosin (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 662
- ^ Zosin, вёска. Radzima.net. Праверана 7 красавіка 2012 г.
- ^ Зосін Вялікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 507
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 7 красавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.